• «Любіце кнігу, бо яна — крыніца мудрасці, ведаў і навукі, лекі для душы.» (Францыск Скарына)

Календарь дат (Поставы)

1.Студзень

 

 

___________ *** _____________

Жук Ганна Казіміраўна, паэт. Нарадзілася 08. 01. 1954.

 

___________ *** _____________

Міхасёнак Вячаслаў (9.1.1941 – 12.11.2002), беларускі паэт. Нарадзіўся ў в. Міськія Пастаўскага раёна. Скончыў Гродзенскае музычна-педагагічнае вучылішча і філфак Мінскага педінстытута. Працаваў настаўнікам у Дуброўскай сярэдняй школе на Маладзечаншчыне, з 1988 года – у Слуцку.

З вершамі, краязнаўчымі артыкуламі і ўспамінамі выступаў на старонках мясцовага і рэспубліканскага друку. Аўтар кнігі паэзіі “Сіняе рэха”, краязнаўчага эсэ пра родную вёскў Міськія.

___________ *** _____________


Фурс (Умпіровіч) Александра Лявонаўна
, нар. 11.1.1925 г. у в. Азярава, былога Відзаўскага павета (Браслаўскі р-н) у сям’і сельскага настаўніка. Пачатковую школу скончыла ў Азераве, потым вучылася у г. Паставы. У 1944 г. закончыла другі курс настаўніцкай семінарыі, у тым жа годзе паступіла на 3 курс Пастаўскага педвучылішча. Рэпрэсіравана ў 1948 г. па справе Саюза беларускіх патрыётаў, тэрмін адбывала ў Мардоўскіх лагерах. Вызвалілася датэрмінова ў 1956 г., рэабілітавана ў 1992 г. У 1965г. закончыла народны універсітэт мастацтваў у Маскве (факультэт малюнка і жывапісу). Жыла ў г.Шахцінску (Казахстан), у 1982 г. з сям’ёй вярнулася на Радзіму.

Зараз на пенсіі, жыве ў г. Паставы. (умерла в 2017г.)

Напісала ўспаміны пра жыццё на Пастаўшчыне сярэдзіны ХХ стагоддзя (польскі час, ваенны і пасляваенны час)

___________ *** _____________


Дунін-Марцінкевіч Вінцэнт ІванавічДунін-Марцінкевіч Вінцэнт Іванавіч
(23.1.1808 – 17.12.1884), класік-заснавальнік беларускай літаратуры. Нарадзіўся ў ф. Панюшкавічы Бабруйскага павета ў сям’і арандатара. Пасля заканчэння Бабруйскай павятовай школы і Віленскай базыльянскай бурсы паступіў на медыцынскі факультэт Віленскага універсітэта, але вымушаны быў спыніць вучобу з прычыны хваробы. Служыў чыноўнікам у Мінскай кансісторыі, у Мінскім крымінальным судзе. У 1840 г., купіўшы ф. Люцынка, пакідае казённую службу і пачынае актыўна займацца літаратурнай працай. Паводле некаторых звестак, у часе паўстання ў 1863-1864 гг бывае ў Свянцянах, Свіры, на Лынтупшчыне.

Аўтар драматычных твораў (“Ідылія”, Залёты”, “Пінская шляхта” і інш.), вершаваных аповесцяў і апавяданняў (“Гапон”, “Вечарніцы”, “Купала” і інш.), вершаў і перакладаў ( А. Міцкевіч “Пан Тадэвуш”).

___________ *** _____________


ГГурыновіч Адам Гіляры Калікставічурыновіч Адам Гіляры
 Калікставіч 
(13(25).01.1869 – 23.01(04.02).1894), паэт, перакладчык, фалькларыст.Нарадзіўся года ў фальварку Кавалі на мяжы Пастаўскага і Мядзельскага раёнаў. Скончыў Віленскае рэальнае вучылішча і Пецярбургскі тэхналагічны інстытут. Актыўна ўдзельнічаў у нацыянальна-дэмакратычным руху, за што быў арыштаваны і кінуты ў Петрапаўлаўскую крэпасць. З прычыны цяжкай хваробы выпушчаны пад нагляд паліцыі ў фальварак Крыстынопаль каля Свіры (там жылі бацькі), дзе ў студзені 1894 года, на 25 годзе жыцця памёр.

Вядомы як празаік, паэт, фалькларыст, перакладчык. На Свянцяншчыне і на Пастаўшчыне зрабіў шмат запісаў беларускага фальклору.

___________ *** _____________

Аляксандраў Андрэй (27.1.1978), беларускі паэт, журналіст. Нарадзіўся ў г. Ніжні Тагіл Свярдлоўскай вобласці.Скончыў СШ № 1 г. Паставы з залатым медалём і Полацкі дзяржаўны універсітэт. Працаваў на мясцовым тэлебачанні ў Наваполацку, цяпер – у рэдакцыі газеты “Хімік”.

Аўтар зборніка вершаў “Вечны горад Чырвонага Сонца”, шматлікіх публікацый у мясцовым і рэспубліканскім друку.

___________ *** _____________

Літвіновіч Пётр Антонавіч, паэт. Нарадзіўся 30. 01. 1956 г. у в. Захараўшчына Пастаўскага раёна. Закончыў Савіцкую сярэднюю школу, Віцебскі палітэхнікум. Працаваў у будаўнічых арганізацыях, зараз – інжынер на Пастаўскім ільнозаводзе.

Аўтар кнігі паэзіі “Сон Радзімы сніўся мне”(1996). Вершы друкаваліся ў мясцовых і рэспубліканскіх выданнях.

Жыве ў Паставах.

___________ *** _____________

 

2.Люты

Зянькевіч Рамуальд (01.02.1820 – 11.09.1868) археолаг, фалькларыст, этнограф, краязнаўца. Нарадзіўся ў Свянцянскім павеце Віленскай губерні. Вучыўся ў павятовай школе ў Паставах, у Віленскай гімназіі. У 1930 г. скончыў Віленскі універсітэт. Настаўнічаў на Свянцяншчыне, Пастаўшчыне, Ашмяншчыне. Жыў на Палессі ў доме князёў Друцкіх-Любецкіх.У 50-я гады перасяліўся ў Вільню.

У 1851 годзе выдаў у Коўне “Народныя песенькі пінскага люду” у беларускім арыгінале з вершаваным перакладам збіральніка і з тлумачэннем абрадаў, пры якіх выконваюцца песні. Аўтар вершаванага зборніка “Próbki rymowe” (Вільня, 1856) і кнігі “Wesele, przedślubny podarek rymowy” (Вільня, 1857).

___________ *** _____________


Малец Янусь (Іван Вільгельмавіч)Малец Янусь (Іван Вільгельмавіч)
,
паэт, парадыст. Нарадзіўся 08.02.1951 г. у в. Хрыстова Пастаўскага раёна. Пасля васьмігодкі вучыўся ў ГПТВ у Полацку, працаваў на заводзе ў Віцебску, вучыўся ў Находкінскай марской школе на Далёкім Усходзе. Скончыў філфак БДУ. Працаваў рэдактарам літаратурнага аддзела часопіса “Вожык”. Зараз працуе на МЗХ ЗАТ “Атлант”.

Аўтар зборнікаў вершаў і пародый “Бедны конь”(1992), “Трава ў вушах”(1994), “Родны мацярык” (кніга лірыкі) (1995), “Намінальны людзель”(2005). Творы друкаваліся ў шматлікіх рэспубліканскіх выданнях.

Жыве ў Мінску.

___________ *** _____________


Кенька Міхась Паўлавіч
,
празаік, перакладчык, кандыдат філалагічных навук. Нарадзіўся 08. 02. 1947 г.  у вёсцы Верацеі Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці ў сям’і чыгуначніка.

У 1965 г. скончыў Ласіцкую адзінаццацігодку і паступіў на філалагічны факультэт Магілеўскага педагагічнага інстытута. Пасля заканчэння інстытута (1969) працаваў у кіраўскай раённай газеце «Кіравец», настаўнічаў ва Ўдзелаўскай сярэдняй школе Глыбоцкага раёна і ў Віцебску, быў лектарам, загадваў кабінетам камсамольскай работы ў Віцебскім абкоме камсамола (1969-1973). З 1973 г. — аспірант, з 1976 г. — навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР, з 1983 г. — намеснік галоўнага рэдактара выдавецтва «Юнацтва», з 1988 г. — дацэнт кафедры беларускай літаратуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Кандыдат філалагічных навук. Сябра СП СССР з 1988 г.

У рэспубліканскім друку з рэцэнзіямі і артыкуламі па тэорыі і практыцы мастацкага перакладу, праблемах беларускай савецкай прозы і паэзіі пачаў выступаць у 1974 г. Аўтар кніг «Майстэрства Аркадзя Куляшова — перакладчыка» (1983), «Міхась Лынькоў: Летапіс жыцця і творчасці» (1987). Прымаў удзел у падрыхтоўцы Збораў твораў М.Лынькова і. М.Гарэцкага.

Перакладае з расейскай, украінскай, польскай моў.

>>> Міхась Кенька. Біяграфія ў святле фальклору

___________ *** _____________


Сваяк Казімір (Канстанцін Стаповіч)
(19. 02. 1890  — 6. 05. 1926). Нарадзіўся ў в. Барані Свянцянскага павета Віленскай губерні. Закончыў школу ў Свянцянах і Віленскую каталіцкую духоўную семінарыю. У 1915 годзе быў пасвечаны ў ксяндзы. Святарскую дзейнасць пачаў вікарыем у Камайскім касцёле(1915-1916 гг), пазней служыў у Клюшчанах, Засвіры. Актыўна ўдзельнічаў у беларускім нацыянальным руху. Аўтар вершаў, апавяданняў, эсэ, філасофскіх эцюдаў, публіцыстычных артыкулаў. Выдаў кнігу “Мая ліра” (Вільня, 1924). Памёр 6 мая 1926 года . Пахаваны ў Вільні.

 ⇒ http://www.ost-kult.grodno.by/2016/10/01/kazimir-svayak-kanstancin-stapovich-paet-dramaturg-publicyst-katalicki-svyatar/

___________ *** _____________

.


Сіманёнак Людміла Іванаўна Сіманёнак Людміла Іванаўна
(нар. 19.02.1975) у г.п. Обаль Шумілінскага раёна.Скончыла СШ № 2 у г. Паставы і Віцебскі дзяржаўны універсітэт. Працуе метадыстам аддзела краязнаўства Віцебскага абласнога аб’яднання пазашкольных устаноў.

Аўтар паэтычных зборнікаў “У люстэрку” і “Разгорнуты сусвет”. Творы друкаваліся ў шматлікіх абласных і рэспубліканскіх выданнях.

 

.

___________ *** _____________

 

Скурко Іосіф Уладзіміравіч (24.2.1938 – 2.7.1989), паэт-песеннік, перакладчык. Нарадзіўся ў в. Пількаўшчына на Мядзельшчыне.Вучыўся ў СШ № 2 г. Паставы, якую скончыў на выдатна і застаўся тут працаваць піянерважаным. Сдужыў у войску. Закончыў філфак БДУ, працаваў у ЦК ЛКСМБ, дырэктарам бюро міжнароднага маладзёжнага турызму “Спадарожнік”, у апараце Савета Міністраў БССР, у Дзяржаўным камітэце па тэлебачанні радыёвяшчанні.

Аўтар паэтычных зборнікаў “Бацькоўскі парог” і “Весніцы”, сцэнарыя дакументальнага фільма “Драўгістэ – дружба”. Многія вершы пакладзены на музыку.

___________ *** _____________

Мурзёнак Пётр Сільвестравіч нарадзіўся 26 лютага 1930 года ў вёсцы Чаромушнікі Падзісенныя былога Віленскага ваяводства. У школу пайшоў з 6 гадоў і да 1939 года скончыў 3 класы польскай школы. Пасля вучыўся ў савецкай школе, з 1946 па 1949 – у пастаўскім педагагічным вучылішчы. У 1949-50 гадах працаваў настаўнікам матэматыкі Вайшкунскай сямігодкі Пастаўскага раёна. З 1950 года пачаў працаваць у Васілінскай сямігодцы, адкуль быў прызваны ў войска і праслужыў роўна тры гады ў пасёлку Кулой каля Варкуты. З 1954 па 1959 год вучыўся завочна ў Мазырскім педагагічным інстытуце на фізіка-матэматычным факультэце. Выкладаў матэматыку і фізіку ў Дварчанскай базавай (9 класаў) школе. Вёў заняткі фота і кінагурткоў. У 1990 годзе выйшаў на пенсію. Яшчэ тры гады адпрацаваў выкладчыкам матэматыкі ў Шыркаўскай базавай школе. Мае медаль “Ветэран працы”. Пасля выхаду на пенсію захапляўся пчолкамі.

Быў жанаты. Жонка, Даната Генрыхаўна з Мажэйкаў, таксама працавала настаўніцай пачатковых класаў. Выхавалі двух сыноў, Пятра і Генадзя, у якіх свае сем’і, якія жывуць у Аттаве. У 2003 годзе П. Мурзёнак з жонкай пераехаў да дзяцей у Канаду.

У 2008 годзе выдаў кнігу ўспамінаў “Над Дзісенкай ракой”; друкаваўся ў альманаху “Беларус”.

Памёр у 2010 годзе.

>>> https://docviewer.yandex.by/?

 

___________ *** _____________

3.Сакавік

Жаброўскі Генрык (3.3.1923 – 21.4.1996), інжынер-гідролаг, краязнаўца. Нарадзіўся ў вёсцы Міхнічы Пастаўскага паветаВіленскага ваяводства. Закончыў 2 класы Пастаўскай гімназіі. У часы нямецкай акупацыі быў звязаны з польскім партызанскім атрадам “Бура”  Арміі Краёвай.  Пасля прыходу Чырвонай Арміі быў мабілізаваны і служыў ў чыгуначных войсках. У канцы 1944 г. патрапіў у атрады Народнага Войска Польскага генерала Берлінга, з якімі прайшоў баявы шлях ад Віслы да Эльбы. Закончыў Варшаўскую Палітэхніку.

Пасля заканчэння вучобы працаваў у Польскім інстытуце гідралогіі і метэаралогіі (Беласток, Вроцлаў), а з 1960 г. ўзначальваў гідралагічна-метэаралагічную станцыю ў горадзе Новы Сонч. За сваю працу ўзнагароджаны Залатой Адзнакай “Za zaslugi w zwalczaniu powodzi”.

Напісаў успаміны аб сваім побыце ў войску пад час вайны. Збіраў матэрыялы па гісторыі Пастаўшчыны. Напісаў кнігу “Манаграфія вёскі Міхнічы і ваколіц у Пастаўскім павеце на Віленшчыне”, зрабіў картасхему горада Паставы 1939 года; знайшоў, запісаў і пераклаў на польскую мову народны лучайскі верш “Кірха”.

___________ *** _____________


Гарбінскі Юрась
Нарадзіўся ў 7.3.1963 года ў в. Камаі Пастаўскага раёна. Скончыў Камайскую сярэднюю школу, філалагічны факультэт і аспірантуру Мінскага педагагічнага інстытута. Вучыўся ў Кракаве і Варшаве. Доктарскую дысертацыю абараніў у Варшаўскім універсітэце ў 1997 г. Навуковы супрацоўнік Польскай акадэміі навук і ад 2003 г. Беларускага інстытуту навукі і мастацтва ў Нью-Ёрку.

Займаўся даследваннем жыццёвага і творчага шляху Алеся Гаруна, зараз займаецца вывучэннем беларускага хрысціянскага руху. Склаў анталогію “Беларуская думка ХХ стагоддзя”, даведнік “Беларускія рэлігійныя дзеячы ХХ стагоддзя”; укладальнік, аўтар прадмовы і каментарыяў да кнігі “Мікалай Лапіцкі: У служэньні Богу й Беларусі”( разам з В. Кіпелем). Аўтар і каарданатар серыі “Гісторыя беларускага рэлігійнага жыцця”. Піша вершы.

___________ *** _____________

Шылько Ганна Эдуардаўна, паэт. Нарадзілася 15. 03. 1943 г.

___________ *** _____________

Мурзіч Анжэла Генадзьеўна, паэт. Нарадзілася 16. 03. 1976.

___________ *** _____________

Латыш Аліна Лявонаўна, празаік, публіцыст. Нарадзілася 22. 03. 1962.

 

___________ *** _____________

4.Красавік

Якубоўскі Якуб Адамавіч (20.04.1932 – 14.09.1998), лінгвіст, гісторык, географ, энцыклапедыст. Нарадзіўся ў в. Камаі Пастаўскага раёна. У 1962 годзе з адзнакай скончыў геаграфічны факультэт БДУ, у 1982 – гістарычны, а ў 1988 – факультэт беларускай мовы і літаратуры БДУ. Працаваў рэдактарам у выдавецтве “Беларуская Савецкая энцыклапедыя”. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР, узнагароджаны трыма граматамі Вярхоўнага Савета БССР.

Аўтар шматлікіх артыкулаў у розных энцыклапедычных даведніках. Рэдагаваў татарскі часопіс “Байрам”. Напісаў тэкст гімна беларускіх татараў.

>>>http://www.kimpress.by/

___________ *** _____________


Касцень Алесь (Касцень Аляксандр Дзмітрыевіч)Касцень Алесь (Касцень Аляксандр Дзмітрыевіч)
, беларускі паэт, празаік, журналіст. Нарадзіўся 23.4. 1955 г.у вёсцы Касцяні Пастаўскага раёна. Закончыў СШ № 2 г. Паставы, філфак БДУ. Працаваў журналістам у газетах “Пастаўскі край”, “Звязда”, “Народнае слова”. Зараз займаецца творчай працай.

Аўтар зборнікаў паэзіі “Зруб”, “Правінцыялы”, “13 чарачак і гляк”, “Лязо душы”, кніг прозы “Золата дзядулі”, “Вясковыя і местачковыя гісторыі”, “Каменьчыкі ў кірзавым боце”. Памёр 17 верасня 2009 г.

___________ *** _____________


Трубач Леанід
  
Нарадзіўся 25 красавіка 1963 года ў вёсцы Гута Пастаўскага раёнаВіцебскай вобласці. З 1970 па 1974 год вучыўся ў Гуцкай васьмігадовай школе, потым — у Варапаеўскай СШ (2,5 гады). З 1977 г пражываў у Паставах. Вучыўся ў васьмігадовай школе N 4, скончыў 10 класаў у СШ N 1 у 1980 годзе. У гэты ж час паступіў на аддзяленне беларускай і рускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэтаБелдзяржуніверсітэта ў г. Мінску. У 1985 годзе скончыў і быў накіраваны ў Пастаўскі раён. Працаваў у цёплаўскай васьмігодцы, у Пастаўскім райкаме КПБ (пачынаў падрыхтоўку раённай кнігі «Памяць»). З 1991 года працуе ў СШ N 1настаўнікам беларускай мовы і літаратуры.

Пісаць вершы пачаў яшчэ ў школе, на рускай мове. Хутка перайшоў на родную. З 1979 года ўдзельнічаў у рабоце літаб’яднання «Світанак» пры райгазеце «Звязда». У час вучобы ў БДУ быў членам літаб’яднання «Узлёт» (універсітэцкага), якім кіраваў Алег Лойка.

Вершы друкаваліся ў рэспубліканскіх газетах, у альманаху «Дзень паэзіі», зборніках «Рунь» (1985) і «Квадра» (1990). У двух апошніх былі прадстаўлены аўтары, якія вучыліся ў БДУ. З’яўляўся адным з аўтараў калектыўных зборнікаў літаб’яднання «Світанак». Памёр 30 сакавіка 2009 г. У 2010 г. выйшла кніга твораў “Паміж песняй і болем”.

___________ *** _____________

 

DCF 1.0

Нафрановіч Аркадзь Іосіфавіч, нар. 26.04.1936 у в. Юшкавічы Мядзельскага раёна. Вучыўся ў пастаўскім і Лепельскім педвучылішчах. Закончыў геаграфічны факультэт БДУ. Усё жыццё працаваў настаўнікам на Пастаўшчыне.

Выдаў кнігі паэзіі “Мядзельскі мерыдыян”, “Святло Нарачы”, “У пошуках ісціны”; зборнік песень “Мелодыі роднага краю”(музыка М. Пятрэнкі), кнігу прозы “Мая адысея”. Лаўрэат абласной літаратурнай прэміі імя У. Караткевіча.

Жыў у в. Камаі Пастаўскага раёна.

Памёр  15.03.2015. года.

___________ *** _____________

Фурс Антон ВіктаравічФурс Антон Віктаравіч, нарадзіўся 30.4.1928 г. у мястэчку Язна былога Дзісненскага павета (Міёрскі р-н).  Там жа закончыў сямігодку, а ў 1943 г. Глыбоцкую прагімназію.У 1947 г. вучыўся на апошнім курсе Глыбоцкага педвучылішча, трапіў пад рэпрэсіі па справе Саюза беларускіх патрыётаў. Адбываў пакаранне на лесапавале на Урале (ВостокУраллаг) і  ў Казахстане (Карлаг) на будоўлі новых шахт. Выйшаў на волю датэрмінова ў 1956 г. Жыў у г.Шахцінску (Казахстан), у 1982 г. з сям’ёй вярнуўся на Радзіму. У 1992 г. рэабілітаваны. Зараз на пенсіі,жыве ў г. Паставы.

Вершы пачаў пісаць у няволі. Большая іх частка была знішчана ў часы жыццёвай небяспекі.

 

___________ *** _____________

5.Май

Вайцяшонак Марыя Антонаўна (Марыя Жук), празаік, публіцыст.Нарадзілася 3.5.1942 г. у г. Змяінагорск Алтайскага краю, куды ў 1939 годзе былі высланы з Пастаўшчыны бацькі. Пасля смерці бацькоў і старэйшых сясцёр выхоўвалася ў дзіцячых дамах Змяінагорска, Масквы, Ракава, некаторы час –у цёткі на Пастаўшчыне. Закончыла філфак БДУ, працавала настаўніцай на Пружаншчыне і на Пастаўшчыне (Схоліна, Дунілавічы). З 1947 года – на журналісцкай працы ў газетах “ЛіМ”, “Сельская газета”, часопісах “Нёман”, “Беларусь”.

Артыкулы і апавяданні публікаваліся ў рэспубліканскім і саюзным друку. Аўтар зборніка нарысаў “Сярод блізкіх людзей”, частка сюжэтаў якіх звязана з Пастаўшчынай, а таксама кніг “Жанчына каля люстэрка”, “Сад нявіннасці”, “Кола” і кніжкі казак для дзяцей “Каму расказваюць казкі на два вушкі?”.

___________ *** _____________

Шыман Зінаіда Іванаўна, паэт. Нарадзілася 03. 05. 1928 г.

___________ *** _____________


Драўніцкі Іван Пятровіч
(нар. 6.05.1932), краязнаўца. Нарадзіўся ў в. Гвоздавічы Пастаўскага раёна. Вучыўся ў Камайскай школе,Пастаўскім педагагічным вучылішчы. Працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры, дырэктарам школы на Мядзельшчыне. Выдатнік асветы СССР і БССР, узнагароджаны Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР.

Аўтар кніг “Мая Віленшчына”, “Мястэчка пры полацкім тракце”, “Касцёл у Канстанцінаве”, шматлікіх краязнаўчых артыкулаў у кнігах “Памяць”, часопісах “Куфэрак Віленшчыны”, “Нашы карані”, рэспубліканскіх і мясцовых выданнях. Аўтар шэрагу літаратуразнаўчых артыкулаў. Помер у 2018 годзе.

___________ *** _____________

Пётра Мурзёнак: Нарадзіўся я 8 мая 1951 года ў вёсцы Дунілавічы на Пастаўшчыне ў Віцебскай вобласці, але дзяцінства і юнацтва правёў у іншай вёсцы — Дварчаны таксама Пастаўскага раёна, дзе мае бацькі працавалі настаўнікамі ў школе. Бацька некаторы час працаваў дырэктарам школы, выкладаў фізіку і матэматыку, а маці вучыла дзетак у пачатковых класах. Па сканчэнні васьмігодкі я вучыўся ў Паставах. У сярэдняй школе толькі адзін раз меў тройку за чвэрць па фізіцы праз складанасці пераходу на іншую мову. Бо ўсё выкладанне ў васьмігодцы было на беларускай мове, а калі прыйшоў у Паставы, там было па-руску, і ўсю першую чвэрць мне было складана прыстасоўвацца да іншай тэрміналогіі.

___________ *** _____________


Захарэвіч Ніна Маркаўна
(22.05.1933. – 11.10.2005), паэт. Нарадзілася ў в. Старыя Габы Мядзельскага раёна Мінскай вобласці. Вучылася ў Ваўкалацкай сямігодцы, Будслаўскай сярэдняй школе. Закончыла фізіка-матэматычны факультэт Маладзечанскага настаўніцкага інстытута з адзнакай, фізіка-матэматычны факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя М. Горкага. Усё жыццё працавала ў сістэме адукацыі Мядзельскага і Пастаўскага раёнаў на розных пасадах (настаўніца, загадчыца дзіцячага садка, дырэктар школы, старшыня райкама прафсаюза).

Працавала пераважна ў жанры паэзіі. Выдала кнігі вершаў “Дарыце маці кветкі”, “Жнівеньскі вецер”, “Бэзавы цвет”. Лаурэат фестывалю гумару ў Аўцюках. Пераможца конкурсаў прыпевак газеты “Звязда”. Шэраг вершаў пакладзены на музыку.

___________ *** _____________

Карнілава Наталля Яўгенаўна, паэт. Нарадзілася 30. 05. 1971 г. у в. Юнькі Пастаўскага раёна. Закончыла СШ № 2 г. Паставы, мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута.Працавала настаўніцай выяўленчага мастацтва і сусветнай мастацкай культуры Пастаўскай СШ № 3, зараз працуе на ФОКе.

Аўтар кнігі вершаў “Радуга – Вясёлка” (2005) (выд. Цэнтр БДУ). Вершы друкаваліся ў раённых і рэспубліканскіх выданнях.

6.Чэрвень


Тызенгаўз Канстанцін
(03. 06. 1786 – 16. 03. 1853), прыродазнавец, асветнік, арнітолаг. Нарадзіўся ў мястэчку Жалудок на Гродзеншчыне Служыў у войску, меў чын палкоўніка войска Княства Варшаўскага. Удзельнічаў у вайне 1812 года на баку Напалеона напачатку камандзірам батальёна 19-га літоўскага палка, а потым у корпусе Юзафа Панятоўскага. Браў удзел у бітве пад Лейпцыгам. Пасля выхаду ў адстаўку пасяліўся на сталае жыхарства ў Паставах. З імем Канстанціна Тызенгаўза связаны культурны росквіт мястэчка. Пры ім у Паставах была створана карцінная галерэя і багаты арніталагічны музей з бібліятэкай. Сам К. Тызенгаўз актыўна займаўся навуковай працай у галіне арніталогіі, напісаў і выдаў кнігі “Асновы арніталогіі, або Навукі пра птушак”(1841) і “Усеагульная арніталогія, або Апісанне птушак усіх частак свету” (1843-1846). Гэтыя выданні да сённяшніх дзён не згубілі сваёй навуковай вартасці.

___________ *** _____________

Казак Віктар (Кейзік Віктар Пятровіч) нарадзіўся 4.06.1950 ў в. Кейзікі Пастаўскага раёна. Па адукацыі – інжынер-механік. Займаецца мастацкай апрацоўкай метала. Выканаў панікадзілы для цэркваў у Каз’янах, Груздаве, Манькавічах.

Вершы піша з маленства. Творы не друкаваліся.

___________ *** _____________

Герчык Міхаіл Навумавіч (Майсей Беньямінавіч), нарадзіўся 7. 06. 1932 г. ў г. Бабруйску. Празаік, публіцыст, перакладчык. Скончыў Мінскае педвучылішча і БДУ, працаваў рэдактарам на Беларускім радыё, у выдавецтвах “Беларусь”, “Мастацкая літаратура”.

Аўтар раманаў “…Аддаеш назаўсёды” (прэмія імя М. Астроўскага), “Здабыццё надзеі”, “Вяртанне да сябе”, дакументальна-публіцыстычнай аповесці “Час гаспадароў” пра жыццё і справы старшыні калгаса імя Суворава Пастаўскага раёна А. Валодзькі.

Жыве ў Мінску.

___________ *** _____________


Быкаў Васіль Уладзіміравіч Быкаў Васіль Уладзіміравіч
(19.06.1924 – 22.06.2003), беларускі пісьменнік. Нарадзіўся ў в. Бычкі на Ушаччыне. Вучыўся ў Кубліцкай сярэдняй школе і Віцебскім мастацкім вучылішчы. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны; двойчы паранены.

Лаурэат Дзяржаўных прэмій БССР і СССР.

Аўтар шматлікіх раманаў і аповесцей (“Жураўліны крык”, “Трэцяя ракета”, “Здрада”, “Альпійская балада”, “Кар’ер” і інш.) Па кнігах зняты фільмы.

Неаднаразова бываў на Пастаўшчыне. Прысутнічаў на здымках фільма “Воўчая зграя”, якія адбываліся каля Лынтупаў, выступаў перад настаўнікамі і вучнямі мясцовай школы.

___________ *** _____________

 

7.Ліпень

 Заяц Ірына Мікалаеўна, нарадзілася 4. 07. 1986 у г. Ветка Гомельскай вобласці. Закончыла СШ №1 г. Паставы. Студэнтка 2-га курса факультэта журналістыкі БДУ.

Сфера інтарэсаў: журналістыка, краязнаўства, замежныя мовы.

Адзін з аўтараў кнігі “Манькавічы: гісторыка-геаграфічны нарыс” (разам з І. Пракаповічам і А. Вансовіч); падрыхтавала творчыя працы па тэмах “Страчаныя помнікі г. Паставы і ваколіцаў”, “Генацыд яўрэйскага насельніцтва на Пастаўшчыне”.

Удзельніца навуковага краязнаўчага таварыства “Ювента”.

___________ *** _____________

Малец Іосіф Іосіфавіч, паэт, празаік. Нарадзіўся 10. 07. 1958

___________ *** _____________


Дубоўка Уладзімір МікалаевічДубоўка Уладзімір Мікалаевіч
(15.7.1900 – 20.3.1976), беларускі паэт, празаік, перакладчык, крытык. Нарадзіўся ў в. Агароднікі Пастаўскага раёна. Закончыў Нова-Вілейскую настаўніцкую семінарыю. Настаўнічаў у Тульскай вобласці, служыў у Чырвонай Арміі. Пасля дэмабілізацыі працаваў у Маскве (рэдактарам, адказным сакратаром пастпрэдства БССР пры ўрадзе СССР, выкладчыкам Камуністычнага універсітэта народаў Захаду). Закончыў Вышэйшы літаратурна-мастацкі інстытут імя В. Брусава, быў членам літаратурных аб’яднанняў “Маладняк”, “Узвышша”. У 1930 годзе рэпрэсаваны. Зняволенне, высылку адбываў у Кіраўскай вобласці, Чувашыі, на Далёкім Усходзе, у Грузіі, Краснаярскім краі. Пасля рэабілітацыі (1957) жыў у Маскве, тады ж наведаў і радзіму. Вёў перапіску з вучнямі і настаўнікамі Манькавіцкай школы.

Аўтар зборнікаў вершаў “Строма”, “Трысцё”, “Credo”, “Наля”, “Палеская рапсодыя” і іншых. Ім таксама напісаны аповесці для дзяцей “Жоўтая акацыя”, “Ганна Алелька”, “Як Алік у тайзе заблудзіўся”, кнігі вершаваных казак. Пераклаў творы У. Шэкспіра, Дж. Байрана, В. Брусава, П. Тычыны і іншых паэтаў. Лаурэат літаратурнай прэміі імя Я. Купалы. Член СП СССР.

У кнізе ўспамінаў “Пялёсткі” апісвае эпізоды свайго маленства на Пастаўшчыне (Агароднікі, Манькавічы, Мядзел).

___________ *** _____________

Ліпень Слава (Смятанка Вячаслаў Фёдаравіч) нарадзіўся 25. 07. 1945 г. ў в. Чарты Пастаўскага раёна. Скончыў СШ № 2 г. Паставы і філалагічны факультэт БДУ. Працаваў ў рэдакцыі газеты ”Пастаўскі край”. Зараз на пенсіі. Жыве ў в. Чарты.

Вершы друкаваліся ў газетах “ЛіМ”, “Пастаўскі край”.

___________ *** _____________

Легастаева Аліна Антонаўна, беларуская паэтэса. Нарадзілася 27. 07. 1941г. у в. Верацеі Пастаўскага раёна. Закончыла Крулеўшчынскую сярэднюю школу і Віцебскі педагагічны інстытут. Больш 20 гадоў жыла ў Літве, пяць гадоў працавала на БАМе. У 1992 годзе вярнулася на радзіму.

Аўтар зборнікаў паэзіі “Яшчэ да Евы я жыла”(1998), “На вертикали сердца”(1999), “Позніх кветак святло”(2006)

Жыве ў Мінску.

 

___________ *** _____________

8.Жнівень

Ромер-Ахенкоўская Гелена (псеўданімы Сцініо, Відз, Спектатар)(02.08.1875-26.04.1947), літаратар, журналіст, асветніца. Нарадзілася ў Вільні, маленства правяла ў маёнтку бацькоў у в. Каралінова на Пастаўшчыне. Першапачатковую адукацыю атрымала дома, з 1884 года вучылася ў Кракаве ў прыватным пансіянаце Л. Жаляшкевіч. Пазней удасканальвала адукацыю ў Францыі і Бельгіі, напісала і абараніла дысертацыю. У час нямецкай акупацыі ў 1914-1918 гг. Адкрыла ў ваколіцах Каралінова чатыры беларускія школы. Актыўна ўдзельнічала ў журналісцкім і пісьменніцкім жыцці на Віленшчыне; выдавала ў Вільні газету “Слова”. Пахавана ў Торуні (Польшча).

Аповесці “Маякі”, гістарычнай паэмы “Карылла, або Патрыятычнае каханне”, шматлікіх апавяданняў, у тым ліку і па сюжэтах родных мясцін (“Кніжка пра іх”, “Свае людзі”, “Тутэйшы”).

___________ *** _____________


Клачкова Валянціна Аляксееўна 
(нар.17.08.1924). У час вайны была партызанкай атрада ім. Фрунзе, пасля вайны – на партыйнай і савецкай рабоце. З 1963 года – старшыня Пастаўскага райвыканкама, з 1970 па 1978 – першы сакратар Пастаўскага РК КПБ. Была членам ЦК КПБ, дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР, БССР. Выбіралася намеснікам Старшыні Прэзідыюма Вярхоўнага Савета БССР. Узнагароджана шматлікімі ардэнамі і медалямі, у тым ліку і ордэнам Леніна.

Аўтар сямі кніг: “Встречи с мужеством», «Сила верности», «Сила любви», «Моё сокровище», «Мы из ХХ века», «Мысли о прошлом», «Мы из ХХ века»(изд 2-е, дополн). 

___________ *** _____________

Гінько Алена Іванаўна, паэт. Нарадзілася 22. 08. 1965.

 

___________ *** _____________

9.Верасень

 

Скрыцкая Святлана Міхайлаўна, паэт. Нарадзілася 02. 09. 1947.

___________ *** _____________


Магільніцкі Уладзімір Яраслававіч,
краязнаўца. Нарадзіўся 05. 09. 1943 г. у в. Вайшкуны Пастаўскага раёна. Закончыў Лынтупскую сярэднюю школу, гістарычны факультэт БДУ. Займаўся камсамольскай і партыйнай работай, працаваў загадчыкам арганізацыйнага аддзела райкама КПБ, начальнікам Пастаўскай раённай інспекцыі па ахове прыроды. Зараз на пенсіі.

Аўтар кнігі “Природа Поставского края”.

Жыве ў Паставах.

___________ *** _____________

Арэх Мікалай Уладзіміравіч нарадзіўся 09. 09. 1971 года ў вёсцы Жоўніца Шаркаўшчынскага раёна Віцебскай вобласці. Закончыў гістарычны факультэт Магілёўскага універсітэта. Працуе настаўнікам гісторыі у Гуцкай СШ Пастаўскага раёна.

Сфера інтарэсаў: гісторыя, краязнаўства, педагогіка. Збірае і апрацоўвае матэрыялы па Галбейшчыне. Стварыў краязнаўчы музей у Гуцкай школе.

Хатні адрас: вул. Савецкая, 77, в. Гута, Пастаўскі раён, 211833

Тэлефон: 8 – (02155) – 59-5-21

___________ *** _____________

Ярашэвіч Каця (Ярашэвіч Кацярына Ірыневушаўна). Нарадзілася 10.9.1982 г. у Паставах. Закончыла СШ № 1 у родным горадзе, Мінскі фінансава-эканамічны каледж, зараз – студэнтка Беларускага дзяржаўнага эканамічнага універсітэта.

Вершы друкаваліся ў часопісе “Першацвет”, газетах “ПОСТ №1”, “Пастаўскі край”. Удзельніца літаратурных семінараў у Дзеравянках і ў Іслачы. Пераможца рэспубліканскага конкурса на лепшы паэтычны твор, прысвечаны Ф. Скарыну.

 

___________ *** _____________

Пузына Альбіна Габрыеля (22.09.1815 – 16.08.1869), пісьменніца, грамадская дзяячка. Нарадзілася ў в. Дабраўляны Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці. У 1850 – 1860-х гг. Жыла ў Нястанішках, што на Смаргоншчыне, а потым у мужавым маёнтку Гарадзілава каля Маладзечна. Сябравала з С. Манюшкам і У. Сыракомлем. Часта бывала ў Паставах у рэзідэнцыі свайго роднага дзядзькі Канстанціна Тызенгаўза, аб чым пакінула ўспаміны ў кнізе “У Вільні і дварах літоўскіх 1815 – 1843”.

Аўтар кніг прозы і паэзіі “У імя Бога”, “Далей у свет”, “Прозай і вершам”, “Проза і вершы” і інш.

 

___________ *** _____________

10.Кастрычнік

Луцыян Шчасны Нарадзіўся 1 кастрычніка 1942 года ў в. Хрыстова.Вучыўся ў Ласіцкай сярэдняй школе. З 1962 па 1965 гады служыў у войску ў Сібіры. У 1966 годзе закончыў курсы трактарыстаў. Некалькі гадоў працаваў па спецыяльнасці, а потым шмат гадоў на ферме пастухом. З 2002 года на пенсіі. Вершы друкаваліся ў “Вожыку” 

___________ *** _____________

Гіль Міхась НікадзімавічГіль Міхась Нікадзімавіч, краязнаўца, перакладчык. Нарадзіўся 12. 10. 1958 г.у г. Паставы. Закончыў у родным горадзе СШ № 2, Гарадоцкі тэхнікум механізацыі сельскай гаспадаркі. Працаваў інжынерам на заводзе “Беліт”.

Аўтар краязнаўчых кніг “Былыя сядзібы і паркі Паазер’я. Пастаўшчына”(2004), “Былыя сядзібы і паркі. Астравеччына”(2006). Пераклаў з польскай мовы кнігу Г. Жаброўскага “Манаграфія вёскі Міхнічы і ваколіц у Пастаўскім павеце на Віленшчыне”.

Жыве ў Паставах.

___________ *** _____________

Гарбуль Аляксандр Васільевіч, краязнаўца, празаік. Нарадзіўся 17. 10. 1960 г. у г. Роўна на Украіне. Закончыў Лынтупскую сярэднюю школу Пастаўскага раёна, школу тэхнікаў падводнага плавання імя С. М. Кірава ў Ленінградзе з чырвоным дыпломам. Служыў мічманам на Ціхаакіянскім флоце. Пасля вайсковай службы вярнуўся наПастаўшчыну, працаваў на прадпрыемствах раёна, у Маскве, у Чэхіі.

Аўтар кніг “Скарбы сівых валуноў”(2002), “Навэлы і апавяданні”(2009). Піша апавяданні, вершы; збірае і апрацоўвае фальклор. Творы друкаваліся ў мясцовых і рэспубліканскіх выданнях.

Жыве ў г. п. Лынтупы Пастаўскага раёна.

 

___________ *** _____________

11.Лістапад


Атрахімовіч Іосіф Канстанцінавіч (Зюта)Атрахімовіч Іосіф Канстанцінавіч (Зюта)
,
мастак, паэт. Нарадзіўся 16. 11. 1950 г. у г. Паставы. Закончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута. Доўгі час працаваў прафісійным мастаком. Цяпер – выкладчык Пастаўскай мастацкай школы.

Аўтар кнігі вершаў “Перад мальбертам” (2003). Творы друкаваліся ў рэгіянальных выданнях.

___________ *** _____________

Лісіцкая Вольга Мікалаеўна, нарадзілася 28.11.1962 у вёсцы Стары Двор Пастаўскага раёна. Вкучылася ў Старадворскай і Варапаеўскай школах, скончыла Полацкі лясны тэхнікум і Беларускі тэхналагічны інстытут. Працуе ў Пастаўскім лясгасе.

Аўтар шэрагу песень і вершаў, якія друкаваліся ў розных мясцовых і рэспубліканскіх выданнях.

___________ *** _____________

12.Снежань


Пракаповіч Ігар (Ігар Міхайлавіч)Пракаповіч Ігар (Ігар Міхайлавіч)
, паэт, краязнаўца, географ. Нарадзіўся 09.12. 1960 г. у г. Паставы. Закончыў Пастаўскую СШ № 2, геаграфічны факультэт БДУ і аспірантуру Нацыянальнага Інстытута Адукацыі. Працуе настаўнікам геаграфіі СШ №1 г. Паставы.

Выдаў зборнікі паэзіі: “Рэха малітваў”(1993), “Намагнічаны космас”(1996), “Шляхі наканаванага бязмежжа”(1999), “Я Вас каханнем растрывожу…” (2005), “Луска вечнасці” (2005).

Аўтар кніг па краязнаўству: “Фізічная геаграфія Пастаўскага раёна”(1994), “Адкуль паходзяць назвы. Назвы рэк і азёр Пастаўскага раёна”(2000), “Крыжы і камяні”(2003), “Манькавічы” (2004) (у сааўтарстве), “Насельніцтва Пастаўскага краю” (2004), “Ваколіцы Паставаў” (2004), “Мястэчка каля пушчы: Груздава і ваколіцы” (2005)(у сааўтарстве). Аўтар тэкста фотаальбома “Паставы” (2006), укладальнік кнігі “Дзе Мядзелка песні пяе” (“Пастаўшчына літаратурная”)(2006). Творы друкаваліся ў шматлікіх рэгіянальных і рэспубліканскіх выданнях.

Член-карэспандэнт міжнароднай Акадэміі арганізацыйных і упраўленчых навук. Член Вучонага савета беларускага геаграфічнага таварыства. Фіналіст рэспубліканскага конкурсу “Настаўнік года-95”.

Жыве ў Паставах.

___________ *** _____________

 Поэты и писатели поставщины

Писатели и поэты поставщины


Дзень беларускага пісьменства ў 2018 годзе пройде ў г.Іванава

Иваново День беларуской письменности

 Юбілейны, дваццаць пяты Дзень беларускага пісьменства ў 2018 годзе пройдзе ў кантэксце тэматыкі “Мая малая радзіма” ў горадзе Іванава Брэсцкай вобласці.

1,580 просмотров всего, 8 просмотров сегодня

Комментарии запрещены.