• «Любіце кнігу, бо яна — крыніца мудрасці, ведаў і навукі, лекі для душы.» (Францыск Скарына)

Медыцына

МЕДЫЦЫНА  

     Раённае тэрытарыяльнае медыцынскае аб’яднанне ўключае 6 бальніц, у тым ліку  Пастаўскую раённую бальніцу на 195 ложкаў з паліклінікай на 375 наведванняў у змену, Варапаеўскую раённую бальніцу на 70 ложкаў з паліклінікай на 150 наведванняў, Лынтупскую гарпасялковую бальніцу на 20 ложкаў з паліклінікай на 60 наведванняў у змену, 3 участковыя бальніцы з амбулаторыямі ўрачоў агульнай практыкі, 33 фельчарска-акушэрскія пункты, 3 аддзяленні хуткай дапамогі. У раёне працуюць 87 урачоў, 364 медработнікі сярэдняга звяна.

Сёння УАЗ  “Пастаўская ЦРБ” з’яўляецца базавай для больш дэталёвай адпрацоўкі этапаў і элементаў рэфармавання сістэмы аховы здароўя па стварэнні новай медыка-эканамічнай мадэлі галіны. Прыярытэтнае развіццё атрымала пярвічная медыка-санітарная дапамога. Шмат робіцца работы па актыўным укараненні інфармацыйна-аналітычных сістэм. Паставы сталі першым сельскім раёнам у рэспубліцы, дзе была створана лакальная камп’ютэрная сетка з персаніфікаванымі праграмамі: ЦРБ вызначана базай перадавога вопыту па амбулаторна-паліклінічнай дапамозе і педыятрычнай службе. Завяршылася рэканструкцыя прыёмнага і тэрапеўтычнага аддзяленняў, рамонт аперацыйнага блока і аддзялення рэанімацыі. Усе яны папоўніліся сучасным абсталяваннем. Укаранёна тэлемедыцына, выконваюцца лапараскапічныя аперацыі. Бальніца поўнасцю забяспечана лекамі, харчаванне наладжана згодна з існуючымі нормамі.

На арганізацыю медыцынскай дапамогі станоўча ўплывае і цеснае супрацоўніцтва з ВНУ, віцебскімі клінікамі.

Якасныя змены адбываюцца ў медыцынскім абслугоўванні сельскага насельніцтва, у першую чаргу аграгарадкоў Дунілавічы і Лынтупы. Капітальна адрамантаваны Ваўкоўскі і Гуцкі ФАПы, а ў Полаве і Ярэве яны размясціліся ў новых будынках.

У горадзе размешчаны 1-ы шпіталь пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь.

Аздараўленне дзяцей ажыццяўляе  ДРАЦ “Ветразь”.

 

 

 

ЛІТАРАТУРА

  1. Бегунова, Е. Там, где сосны поют… / Е. Бегунова // Віцебскі рабочы. – 2007. – 4 верас. – С. 4.
  2. Курыловіч, П. У цэнтры ўвагі – пытанні медыцыны / П. Курыловіч // Пастаўскі край. – 2007. – 7 лют. – С. 1.
  3. Потенкова, С. Сплав традиций и новаторства / С. Потенкова // Віцебскі рабочы. – 2007. – 16 чэрв. – С. 2.
  4. Территориальная программа государственных гарантий по обеспечению медицинским обслуживанием населения Поставского района на 2007 год // Пастаўскі край. – 2007. – 20 чэрв. – С. 4.

___________________________________________________

921 просмотров всего, 6 просмотров сегодня

Комментарии запрещены.