Літаратурна-музычная кампазіцыя “Душы запасы залатыя”

     Адзін мудрэц сказаў: “Маладосць падобна жаваранку, які мае свае ранішнія песні. Старасць падобна салаўю, у яе свае вечаровыя песні”. Залаты ўзрост…  Залатая восень…

       Прыгожым лістападаўскім днём у Валкоўскай сельскай бібліятэцы  сумесна з мясцовым клубам для людзей залатога ўзросту ладзілася літаратурна-музычная кампазіцыя “Душы запасы залатыя”, на якой узгадалі пра галоўныя восеньскія святы: Пакравы, Дзяды, Дажынкі, Дзень маці і павіншавалі са  святамі ўсіх прысутных вершамі і песнямі. У гэтым годзе першы раз адзначалі Дзень бацькі.

      За сталом за кубачкам чаю і восеньскімі пачастункамі сабраліся людзі з рознымі лёсамі, характарамі, жыццёвымі абставінамі. У кожнага свая “песня жыцця”, тым не менш ўсе ўспаміналі яе вясёлыя моманты. Марыя Баторы, як носьбіт традыцыйнай беларускай культуры, расказвала пра сваё вяселле, якое згулялі з мужам 52 гады таму назад, распавяла пра вясельныя ўборы, стравы на вясельным стале. 7 лістапада Тамара Якубоўская з мужам Міраславам адзначылі 47-годдзе сумеснага жыцця. Часлаў Машніч з жонкай Рэгінай таксама ўспомнілі пра сваю маладосць. Прыемна было паслухаць ад Часлава настальгічную песню свайго сачынення “Ах, сирень!”.  Парадавалі душу песні ў выкананні мясцовых спявачак Тэрэзы Літовец і Веранікі Мяшко: “По тропинке, снежком запорошенной”, “”Никуда на деревне не спрятаться”, “Огней так много золотых”, “Течёт ручей” і іншыя. У іх выкананні гучалі вясёлыя прыпеўкі. Тэрэза Літовец рассмяшыла прысутных гумарэскамі пра паездку ў санаторый і работу ў аддзеле.

      Мерапрыемства прайшло ў вольнай  хатняй абстаноўцы, расслабіла, дапамагло ўдзельнікам адцягнуць увагу ад клопатаў, зарадзіла ўсіх энергіяй і пазітывам.

 

Если вы нашли ошиб­ку, пожа­луй­ста, выде­ли­те фраг­мент тек­ста и нажми­те Ctrl+Enter.

1,175 про­смот­ров все­го, 1 про­смот­ров сего­дня

Метки: , . Закладка Постоянная ссылка.

Комментарии запрещены.