Пасяджэнне клуба “Сучаснікі”

     17 ліпеня ў Пастаўскай цэнтральнай раённай бібліятэцы  адбылося чарговае пасяджэнне клуба “Сучаснікі”.

Тэме малой радзімы, бацькоўскай хаты, мастацкай  спадчыны беларусаў была прысвечана  літаратурна-этнаграфічная вечарына “Бацькоўскі дом, яго парог нам стаў пачаткам усіх дарог”.

 

Чытальная зала была стылізавана пад вясковую хату, прысутнічалі  даўнія рэчы сялянскага побыту. Удзельнікі клуба  расказвалі пра свае карані, узгадвалі дзяцінства, гучалі вершы, песні і нататкі пра родную вёску, бацькоўскі дом.  Мерапрыемства  атрымалася кранальным  і запамінальным.

 

Если вы нашли ошиб­ку, пожа­луй­ста, выде­ли­те фраг­мент тек­ста и нажми­те Ctrl+Enter.

1,632 про­смот­ров все­го, 1 про­смот­ров сего­дня

Метки: , . Закладка Постоянная ссылка.

Добавить комментарий