12 жніўня ў межах праекта “Кожная пятніца – роднае, сваё” у Палескай сельскай бібліятэцы для дзяцей прайшла пазнавальная экскурсія “Бібліятэка – прастора мінулага і сучаснага” з наведваннем этнакутка “Палескія скарбы”.
Тут, сярод калаўрота, ручнікоў і глінянага посуду, для гасцей ажылі гісторыі пра жыццё продкаў. Бібліятэкар расказала аб прызначэнні кожнага экспаната, імкнучыся перадаць подых мінулага часу. Завяршылася падарожжа ў жывым кутку, дзе можна было не толькі паглядзець, але і памацаць. Экскурсія атрымалася па-сапраўднаму роднай.
104 просмотров всего, 4 просмотров сегодня



















































Спасибо!
Теперь редакторы в курсе.