• «Любіце кнігу, бо яна — крыніца мудрасці, ведаў і навукі, лекі для душы» (Францыск Скарына)

“Слова аб роднай прыродзе”

     Бібліятэкар Навасёлкаўскай сельскай  бібліятэкі запрасіла вучняў 4-5-х класаў на гучныя чытанні па творах А.В. Вольскага на тэму “Слова аб роднай прыродзе”.

          Мэта мерапрыемства –  сфарміраваць уяўленне чытачоў аб жыцці і творчасці А. Вольскага, паглыбіць іх веды па беларускай літаратуры, выклікаць цікавасць і заахвоціць дзяцей да чытання твораў аўтара.

          Для лепшага знаёмства з творамі Артура Вольскага для дзяцей была аформлена кніжная паліца “Наш добры сябра – Артур Вольскі”.

          У пачатку мерапрыемства зроблены агляд жыццёвага і творчага шляху паэта.У час гучных чытанняў выкарыстоўваліся вершы “З чаго пачынаецца вясна”, “Зялёны бор”, “Маліна”, “Дзівачок”, “У верасні”, “Упарты баравічок”, “Чарнічка”, “Зімовае сонца” і інш. На заключэнне праведзена гульня “Загадкі з градкі”, якая пачыналася такімі радкамі паэта:

                              Ускапаў я градкі,

                              Пасадзіў загадкі,

                              Каля іх я шчыраваў,

                              І палоў, і паліваў.

                              Гой, ладачкі-ладкі,

                              Прараслі зярняткі,

                              І сабраў я з градкі

                              Новыя загадкі.

 

Разделитель

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

70 просмотров всего, 1 просмотров сегодня

Метки: , . Закладка Постоянная ссылка.

Оставьте свой комментарий

  • Разделитель