Жнівень – асаблівы месяц у беларускім народным календары, напоўнены пахам спелай садавіны, мёду і хлеба. Менавіта на гэты час прыпадаюць тры велічныя святы: Мядовы Спас, Яблычны Спас і Арэхавы Спас.
Кожны з трох Спасаў мае сваю непаўторную гісторыю і ўнікальныя абрады, якія дапамагалі нашым продкам жыць у гармоніі з прыродай і дзякаваць ёй за багаты ўраджай.
Пастаўская дзіцячая бібліятэка імя У. Дубоўкі ў рамках цыкла “Святкуем па-беларуску” правяла этна-тэст “Спасаўскія святкі”. Паўдзельнічаць маглі ўсе ахвотныя. Чытачы пазнаёміліся з кнігамі, якія адлюстроўваюць абрады і традыцыі беларускага народа, а таксама даведаліся пра гісторыю святкавання трох Спасаў. Экспазіцыю дапоўнілі атрыбуты Спасаў: мёд, яблыкі і арэхі. Дзецям і дарослым прапаноўвалі з трох варыянтаў адказу выбраць правільны. У якасці падказкі ўдзельнікі маглі карыстацца літаратурай па тэме.
Тэст паказаў, што вучні і іх бацькі цікавяцца традыцыямі і абрадамі беларусаў. На 70% пытанняў тэста былі дадзены правільныя адказы. Кожны ўдзельнік атрымаў сімвал новага ўраджаю – яблык.
793 просмотров всего, 54 просмотров сегодня



















































Спасибо!
Теперь редакторы в курсе.