• «Любіце кнігу, бо яна — крыніца мудрасці, ведаў і навукі, лекі для душы» (Францыск Скарына)

Кодэкс прафесійнай этыкі бібліятэкара Беларусі

    Усведамляючы важнасць прафесійнай дзейнасці ў сферы стварэння, захавання і распаўсюджвання ў грамадстве інфармацыі, члены Беларускай бібліятэчнай асацыяцыі прапануюць усім бібліятэкарам і cпецыялістам, якія працуюць у гэтай сферы, у сваёй прафесійнай дзейнасці прытрымлівацца «Кодэкса прафесійнай этыкі бібліятэкара Беларусі”:

   Забяспечваць высокі ўзровень абслугоўвання, ствараць умовы для раўнапраўнага, свабоднага і камфортнага доступу карыстальніка да інфармацыйных рэсурсаў.

   Захоўваць духоўныя каштоўнасці і спрыяць развіццю нацыянальнай культуры.

   Паважаць чалавечую годнасць і прытрымлівацца агульначалавечых прынцыпаў маралі, плюралізму ідэй, прынцыпаў інтэлектуальнай і інфармацыйнай свабоды.

   Прызнаваць і з павагай адносіцца да інтэлектуальнай уласнасці.

   Забяспечваць аператыўнасць, паўнату і аб’ектыўнасць інфармацыі, якая падаецца карыстальніку.

   Аддзяляць прафесійныя абавязкі ад уласных інтарэсаў, імкнуцца да таго, каб уласныя перакананні не перашкаджалі свабоднаму доступу карыстальніка да інфармацыі.

   Абараняць права карыстальніка на канфідэнцыяльнасць звестак пра яго і яго інфармацыйныя запыты.

   Імкнуцца да бездакорнага выканання сваіх прафесійных абавязкаў.

   Cтавіцца да карыстальнікаў бібліятэк з павагай і добразычлівасцю.

   Лічыць сябе членамі прафесійнай супольнасці і ставіцца да калег па рабоце справядліва і з павагай, абараняць іх правы.

   Абменьвацца ведамі і вопытам, садзейнічаць аўтарытэту сваёй прафесіі і клапаціцца пра яе высокі статус.

   Рада Беларускай бібліятэчнай асацыяцыі лічыць, што выкананне «Кодэкса прафесійнай этыкі бібліятэкара Беларусі” з’яўляецца маральным абавязацельствам і прафесійным абавязкам кожнага бібліятэкара і пастараецца забяспечыць падтрымку калегам, якія сутыкнуліся з праблемамі ў рэалізацыі выкладзеных прынцыпаў.

из источника: http://www.bla.by/kodeks-pro.html

 

Если вы нашли ошиб­ку, пожа­луй­ста, выде­ли­те фраг­мент тек­ста и нажми­те Ctrl+Enter.

570 про­смот­ров все­го, 1 про­смот­ров сего­дня

Закладка Постоянная ссылка.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

AlphaOmega Captcha Classica  –  Enter Security Code
     
 

  • Разделитель