“Паглядзі, як смачна! Паспрабуй, як цікава!”

        Кажуць, што ад чытання цікавай кнігі і з’едзенай цукеркі ў арганізме чалавека выпрацоўваецца гармон радасці. Аказваецца, у кніг і цукерак ёсць нешта агульнае!

Сёння, у Міжнародны дзень роднай мовы, у Варапаеўскай гарпасялковай бібліятэцы на працягу дня праходзіла акцыя “Смак роднай мовы”.  У рамках яе працавала выстава бібліяцукерак “Паглядзі, як смачна! Паспрабуй, як цікава!” Бібліятэкар прапанавала чытачам “паспрабаваць” кнігу на беларускай мове, упрыгожанай яркай рэкламай і салодкім гасцінцам. Літаратура была падабрана на розны густ і ўзрост.

Удзельнікі мерапрыемства “смакавалі” родную мову, разгадваючы беларускія загадкі, працягваючы  прыказкі, растлумачваючы жартоўныя фразеалагізмы, узгадваючы казкі па фрагменту і інш. Кожны меў магчымасць прачытаць на памяць свой любімы  верш і лічыў за гонар прымацаваць лісток да сімвалічнага дрэўца, якое  адлюстроўвала прыгажосць і мілагучнасць беларускай мовы.

Усе ўдзельнікі акцыі наведалі беларускі гастрафэст, атрымалі тэматычны падарунак – надрукаваны тэкст верша І. Пракаповіча “Пагавары са мной на мове”.

 

Если вы нашли ошиб­ку, пожа­луй­ста, выде­ли­те фраг­мент тек­ста и нажми­те Ctrl+Enter.

534 про­смот­ров все­го, 1 про­смот­ров сего­дня

Метки: , . Закладка Постоянная ссылка.

Комментарии запрещены.