“Путаница да небывальщина”

     У 2017 годзе вядомаму дзіцячаму пісьменніку Карнею Чукоўскаму спаўняецца 135 гадоў з дня нараджэння. Пастаўская дзіцячая бібліятэка імя У. Дубоўкі не магла абысці гэту дату і прысвяціла юбіляру​ вясёлае лялечнае відовішча “Путаница да небывальщина”, якое адбылося 4 красавіка ў рамках Тыдня дзіцячай кнігі.

Вучні другога класа СШ №1 разам з класным кіраўніком В.Я. Зайцавай перанесліся ў казачны свет дзядулі Карнея. Гледачы разам з доктарам Айбалітам успаміналі герояў казак К. Чукоўскага, адгадвалі загадкі. Усім было весела. Але раптам шкодны Бармалей раззлаваўся і скраў Сонейка. Дзецям было вельмі цікава даганяць Бармалея і, пераадольваючы многія казачныя перашкоды,  выратаваць Сонейка. 

 

3,622 про­смот­ров все­го, 2 про­смот­ров сего­дня

Метки: , . Закладка Постоянная ссылка.

Добавить комментарий