Скарбы Беларусі

       Цяжка сустрэць чалавека, які хаця б аднойчы не марыў аб тым, каб знайсці скарб. І гэтыя мары сапраўды могуць здзейсніцца, бо наша беларуская зямля багатая скарбамі розных часоў.

          Менавіта пошукамі скарбаў і займаліся вучні 4 “Б” класа разам з супрацоўнікам Пастаўскай дзіцячай бібліятэкі імя У. Дубоўкі, калі адправіліся ў археалагічную вандроўку “Скарбы Беларусі”.

          На працягу “вандроўкі” дзеці даведаліся, што такое скарб; якія скарбы бываюць; што рабіць для таго, каб знайсці скарб. Дзеці акунуліся ў чароўны свет беларускіх легенд, высвятлілі, якія грошы былі ў абароце на Беларусі, паўдзельнічалі ў віктарыне. Напрыканцы мерапрыемства бібліятэкар пажадала школьнікам знайсці свой скарб, які ёсць у кожнага чалавека ў сэрцы. Гэта любоў, дабрыня, міласэрнасць. Такі скарб ніхто не зможа скрасці ці адабраць, яго не трэба хаваць, ён заўжды будзе з вамі.

 

Если вы нашли ошиб­ку, пожа­луй­ста, выде­ли­те фраг­мент тек­ста и нажми­те Ctrl+Enter.

397 про­смот­ров все­го, 2 про­смот­ров сего­дня

Метки: . Закладка Постоянная ссылка.

Комментарии запрещены.