Пастаўская цэнтральная раённая бібліятэка. Аддзел бібліятэчнага маркетынгу. Сяргей Уладзіміравіч Шчэрба, ганчар, прафесіянальны мастак, рэзчык па дрэве, член Саюза майстроў народнай творчасці Беларусі.
2018 год
78 М14
Майстар: Сяргей Уладзіміравіч Шчэрба, ганчар, прафесіянальны мастак, рэзчык па дрэве, член Саюза майстроў народнай творчасці Беларусі/склад. В. Гірвель. — Паставы, 2018. — 8с.
АБМ ПЦБС 2018 г.
Шчэрба Сяргей – чалавек, асоба, майстар.
Сяргей Уладзіміравіч Шчэрба нарадзіўся ў г. Орша Віцебскай вобласці. Шлях да абранай прафесіі пачынаўся ў вучылішчы мастацкіх промыслаў, мастацка-графічным факультэце Віцебскага педінстытута, які ён скончыў у 1985 годзе. Перад тым была служба ў войску. Член Саюза майстроў народнай творчасці Беларусі, уладальнік звання “Майстар глінянай цацкі”, Сяргей Уладзіміравіч прадстаўляе свае гліняныя вырабы ў Віцебскім музеі Марка Шагала, у Мінскім музеі народнай творчасці , а таксама ў прыватных калекцыях 24 краін свету. “У 1996 годзе Сяргей Шчэрба ўжо стаў удзельнікам рэспубліканскага фестывалю “Звіняць цымбалы і гармонік” у Паставах. Потым новае запрашэнне — на абласны конкурс-фестываль у Обалі, дзе ў намінацыі “цацка-свістулька” майстру з Навасёлак не было роўных” (А. Нафрановіч). Званне лепшага “цацачніка-свістулечніка” С. Шчэрба атрымаў падчас удзелу ў конкурсе майстроў у Бачэйкаве (аграгарадок, цэнтр Бачэйкаўскага сельсавета ў Бешанковіцкім раёне Віцебскай вобласці, на р. Ула).
Атрымаўшы перамогі на раённым, абласным, рэспубліканскім конкурсах ганчароў, сёння ён удзельнічае ў фестывалях народных умельцаў як шаноўны госць.
Акарына – мелодыя душы
Акaрына (італ. ocarina літаральна гусяня) — духавы музычны інструмент тыпу флейтавых. Створана ў Італіі Дж.Данаці, хутка пашырылася ў многіх краінах. На Беларусі пашырана ў пачатку 20 ст. пераважна ў заходніх раёнах.
Беларуская акарына мае гліняны корпус авальнай формы, свістковае прыстасаванне («свісток»); 8—10 ігравых адтулін («галасоў»). Гукарад у дыяпазоне ноны — ундэцымы спалучае элементы дыятонікі і храматыкі. Гучанне мяккае, пяшчотнае, даволі ціхае. Выкарыстоўваецца пераважна народнымі музыкантамі-аматарамі для ігры сольнай (выкананне лірычных песень, рамансаў, некаторых танцаў) і ансамблевай (разам са спевакамі). Паводле Г.I.Цітовіча, у пачатку 20 ст. акарына была вядома ў Міёрскім і Шаркоўшчынскім раёнах Віцебскай вобласці і
Столінскім раёне Брэсцкай вобласці. У наш час сустракаецца ў некаторых раёнах Цэнтральнай і Заходняй Беларусі.
Да акарынападобных адносіцца свісцёлка. Акарына – разнастайнасць флейты, яе па-майстэрску вырабляе Сяргей Шчэрба, не выкарыстоўваючы ніякіх сучасных тэхналогій. У выніку атрымліваюцца выключна аўтэнтычныя рэчы.
“Прывабная фея з добрымі вачыма”,
так прыгожа ахарактарызавала карэспандэнт абласной газеты Тамара Пашкевіч сяброўку, дарадцу, любую жонку Людмілу Эдуардаўну. Сяргей і Людміла па адукацыі настаўнікі. Яны пасля заканчэння Віцебскага ўніверсітэта прыехалі ў вёску Навасёлкі Пастаўскага раёна, настаўнічалі ў школе.
Людміла дапамагае мужу ў яго любімай справе, сама вядзе актыўны вобраз жыцця, не толькі стварае камфортныя ўмовы для работы, надае вырабам закончаны вобраз, але і рэалізоўвае сумесныя задумы. Людміла Эдуардаўна Шчэрба – пераможца раённага конкурсу прафесійнага майстэрства “Настаўнік года – 2004”, прызёр обласнога конкурсу.
Першы ўрок “Мая Радзіма – Беларусь” прайшоў на сядзібе Шчэрбаў, там былі арганізаваны выставы ганчарных вырабаў, дзеці маглі паглядзець і пакратаць бацік і габелены, рэчы з разьбой па дрэве, чаканку, распісаны посуд, карціны, напісаныя алеем і акварэлямі. Дарэчы,
Сяргей Шчэрба распрацаваў праграму работы гуртка “Керамічная цацка”і факультатыва “Мастак”, у школе працуе курток “Керамічная майстэрня”, дзе займаюцца дзеці, вучацца рабіць гліняны посуд, традыцыйных птушачак, рыбак, дракончыкаў – свістулькі.
Сядзіба “Акарына”
На знакамітую сядзібу “Акарына” прыязджаюць турысты, замежныя госці, прыходзяць мясцовыя жыхары – для ўсіх тут знойдзецца ласкавае цёплае слова. Можна ўласнаручна пры дапамозе майстра зрабіць сабе гліняны сувенір, паслухаць аповяд пра родны куток, наталіцца гаючым паветрам, наглядзецца на прыгожыя краявіды роднага краю.
Увесь час сядзіба і мясцовы музей прымаюць гасцей і турыстаў. Сюды з задавальненнем прыходзяць выхаванцы нядзельняй школы пры царкве, пры касцёле, разглядаюць вырабы, спрабуюць сябе ў ролі ганчара, свісцяць ў свістулькі-акарыны, частуюцца блінамі з печы, якую майстар сам зрабіў у двары.
Частыя госці на сядзібе – маладажоны. Яны разам з гасцямі лепяць свой гліняны гаршчок і забіраюць яго пасля мядовага месяца. Гэты вясельны абрад стаў традыцыйным.
Больш матэрыяла пра Сяргея Шчэрба чытайце:
- Нафрановіч, А. І гліна запела//А. Нафрановіч Сейбіты дабра і мудрасці: Зборнік нарысаў і вершаў. – Мн.: Чатыры чвэрці, 2007. – С. 204–207.
- Пашкевіч, Т. Усё са свістулькі пачалося: захапленні/Тамара Пашкевіч//Витебские вести. – 2018. – 6 сентября. – С. 23. – Шчэрба Сяргей і Людміла.
- Сокровенные желания в кувшин для новобрачных//Рэспубліка. – 2008. – 13 снежня. – С. 1, 5. – Об усадьбе “Акарына” Сергея и Людмилы Щербо.
- Шчарбачэвіч, Н. Каго кліча акарына?: Вырабы ганчара спяваюць/ Ніна Шчарбачэвіч//Звязда. — № 83. – 7 мая. – С.6.
Аддзел бібліятэчнага маркетынгу
Пастаўскай ЦБС
Мы працуем: 8.00–17.00 акрамя суботы, нядзелі
тэл. 8(02155)4–27-83
e‑mail: lib.pos@otdelpostavy.by
Для просмотра кликаем выбираем и далее листаем . Приятного просмотра.
1,652 просмотров всего, 1 просмотров сегодня
Спасибо!
Теперь редакторы в курсе.