“Таямніцы роднага горада” — квэст пад такой назвай супрацоўнікі Пастаўскай дзіцячай бібліятэцы імя У. Дубоўкі арганізавалі для навучэнцаў экалагічнага лагера “Следапыт”. Дзеці, падзяліўшыся на тры каманды, адправіліся па-новаму пазнаваць свой горад.
Кожная каманда атрымала маршрутны ліст, згодна з якім трэба было адшукаць архітэктурныя помнікі і вызначыць, да якога перыяду гісторыі яны адносяцца; па апісанню пазнаць вядомую на Пастаўшчыне асобу; праспяваць беларускую народную песню і г.д.
І апошняе пытанне тычылася Уладзіміра Дубоўкі, менавіта сюжэт з яго казкі намаляваны на сцяне адной з залаў бібліятэкі. Праходзячы квэст, школьнікі праявілі хуткасць, кемлівасць, знаходлівасць, веды і ўменне працаваць у камандзе.
А на пытанне, якое было зададзена пасля гульні: “Ці спадабалася вам?”, — дзеці дружна адказалі, — “Так!”.
975 просмотров всего, 1 просмотров сегодня
Спасибо!
Теперь редакторы в курсе.