Захіну свой край ад нягод песняй матчыных простых слоў…

       На Камайшчыне адзначылі 90-годдзе з дня нараджэння мясцовага паэта, пісьменніка, лаурэата Літаратурнай прэміі імя У. Караткевіча Аркадзя Нафрановіча.

Бібліятэкар Камайскай сярэдняй школы Гірвель В. В., бібліятэкар Камайскай сельскай бібліятэкі Гадунова Л. В. і намеснiк дырэктара па выхаваўчай рабоце Камайскай сярэдняй школы Адамовіч Н. М. сумесна падрыхтавалі літаратурную гадзіну “Захіну свой край ад нягод песняй матчыных простых слоў…”. Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з біяграфіяй і творчасцю А. Нафрановіча, паслухалі яго вершы. Вядучыя звярнулі ўвагу прысутных на выставу твораў пісьменніка.

Если вы нашли ошиб­ку, пожа­луй­ста, выде­ли­те фраг­мент тек­ста и нажми­те Ctrl+Enter.

743 про­смот­ров все­го, 1 про­смот­ров сего­дня

Метки: . Закладка Постоянная ссылка.

Комментарии запрещены.