Да Міжнароднага дня роднай мовы, які праводзіцца 21 лютага, Пастаўская дзіцячая бібліятэка імя Ул. Дубоўкі правяла бібліятэчны квілт “А ты ведаеш роднае слова?..”
На абанеменце наведвальнікаў чакала скарбонка, запоўненная аплікацыямі ў выглядзе сардэчак, на якіх былі надрукаваны беларускія і рускія словы для перакладу. Дзеці размяшчалі сваё сардэчка з перакладам на вялікія літары слова “МОВА”, тым самым выказваючы сваю любоў і павагу да беларускай мовы.
Квілт карыстаўся вялікай папулярнасцю сярод чытачоў бібліятэкі.
922 просмотров всего, 1 просмотров сегодня
Спасибо!
Теперь редакторы в курсе.