• «Любіце кнігу, бо яна — крыніца мудрасці, ведаў і навукі, лекі для душы.» (Францыск Скарына)

Кніжная паліца “Самая, самая, самая …”


 У Пастаўскай дзіцячай бібліятэцы ім. У.Дубоўкі працягвае працаваць кніжная паліца “Самая, самая, самая …”, 
якая прываблівае ўвагу наведвальнікаў, раскрывае разнастайнасць кніжнага фонду і акцэнтуе ўвагу на самых цікавых і нетрадыцыйных выданнях. 

На гэты раз прадстаўлены “самыя загадкавыя кнігі”.

Велізарная колькасць таямніц і загадак акружае чалавека. Прыадчыніць гэтыя таямніцы і знайсці шмат загадак з адказамі, дапамогуць кнігі, прадстаўленыя на кніжнай паліцы. Тут можна знайсці народныя і аўтарскія загадкі пра жывёл, расліны, пра з’явы прыроды і пра многае іншае.

Гэтыя кнігі будуць цікавы не толькі дзецям дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту, але і дарослым.

 

630 просмотров всего, 2 просмотров сегодня

Метки: , , . Закладка Постоянная ссылка.

Оставьте свой комментарий