2 ліпеня ў Пастаўскай дзіцячай бібліятэцы імя У. Дубоўкі прайшла акцыя “Маленькім чытачам пра вялікую Беларусь”. Галоўная мэта акцыі – прыцягнуць увагу малодшых школьнікаў да дзяржаўнага свята – Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
Акцыя складалася з экспазіцыі кніг патрыятычнай тэматыкі, бліц-віктарыны і бібліяграфічнага пошуку. Парадавала тое, што дзеці прыходзілі ў бібліятэку па аб’яве ў СМІ. Так, Арына Ціханенка, ледзь пераступіўшы парог бібліятэкі, сказала: “Я прыйшла на акцыю. Мы з бабуляй прачыталі пра гэта ў газеце!” Кожны ўдзельнік акцыі атрымаў прыз. Мерапрыемства было пазнавальным, прайшло весела і дынамічна.

760 просмотров всего, 1 просмотров сегодня
















































Спасибо!
Теперь редакторы в курсе.