Пракаповіч Ігар Міхайлавіч — аўтар кніг па краязнаўстве

     Пракаповіч Ігар Міхайлавіч, нарадзіўся 9.12.1960 у г. Паставы Віцебскай вобласці. Закончыў геафак БДУ (1985) і аспірантуру Нацыянальнага Інстытута Адукацыі (1999).

Працуе настаўнікам геаграфіі і астраноміі СШ №1 г. Паставы і Пастаўскай раённай гімназіі. Сфера інтарэсаў: літаратура, геаграфія, гісторыя, тапаніміка, педагогіка, краязнаўства. Выдаў зборнікі паэзіі: “Рэха малітваў”(1993), “Намагнічаны космас”(1996), “Шляхі наканаванага бязмежжа”(1999), “Я Вас каханнем растрывожу…” (2005), “Луска вечнасці” (2005), “Белая Панна” (2007), “Калядны ранак” (2007), “Хірургічная адысея дзядзькі Антона” (2009).

Аўтар кніг па краязнаўстве: “Фізічная геаграфія Пастаўскага раёна”(1994), “Адкуль паходзяць назвы. Назвы рэк і азёр Пастаўскага раёна”(2000), “Крыжы і камяні”(2003), “Манькавічы” (з А. Вансовіч і І. Заяц) (2004), “Насельніцтва Пастаўскага краю” (2004), “Ваколіцы Паставаў” (2004), “Мястэчка каля пушчы: Груздава і ваколіцы” (з І. Собаль) (2005), “И край родной откроет тайны..»(2006), «Мястэчка над возерам: Задзеўе і ваколіцы» (з І. Заяц) (2006), «Гута-Голбія» (з М. Арэхам) (2007), “Чароўны край – Пастаўшчына: (гісторыка-краязнаўчы курс “Паставазнаўства”)” (2009). Укладальнік кнігі “Дзе Мядзелка песні пяе…”(Пастаўшчына літаратурная) (2006) і фотаальбому “Паставы” (2006).

Член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Член-карэспандэнт міжнароднай Акадэміі арганізацыйных і упраўленчых навук. Член Вучонага савета беларускага геаграфічнага таварыства. Старшыня раённай арганізацыі Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны. Пераможца Віцебскага абласнога конкурсу “Настаўнік года-95”. Пераможца рэспубліканскага конкурсу Таварыства беларускай школы “Беларускі настаўнік года 2009”, лаўрэат звання “Чалавек года Віцебшчыны 2009”.

ВЫДАНЬНІ

Шляхі наканаванага бязмежжа

Вершы. Пракаповіч Ігар

Паэтычны голас Ігара Пракаповіча, можа, не такі ўжо гучны, але гэта свой, непаўторны голас. Сведчанне таму — гэта кніга. Яна найперш заклікае чытач не толькі любіць родную зямлю, але і імкнуцца душою ў Божы храм, як самую найвялікшую нашу надзею… Болей »

_____________________________________

Намагнічаны космас

Вершы. Пракаповіч Ігар

Новая кніжка паэзіі Ігара Пракаповіча нягледзячы на невялічкі аб’ём надзвычай ёмкая па эмацыянальна-інтэлектуальнаму зараду. Яна як бы ахоплівае ўсе рэаліі жыцця ад кволай зямной травінкі да неабсяжных прастораў Сусвету. Болей »

_____________________________________

Рэха малітваў

Вершы. Пракаповіч Ігар

Паэзія Ігара Пракаповіча адметная ўжо тым, што стваралася на зломе часу, на крутым павароце гісторыі. Многія вершы чытаюцца як шчырая сыноўняя споведзь, як святая малітва за родны край, за бацькоўскую зямлю, знявечаную чырнобыльскім атамам. Паэт кліча ў Божы храм, а ў храме тым кожны знойдзе сваю веру, сваю любоў, сваю надзею. Болей »

_____________________________________

Беларускі гістарычны часопіс

навукова-тэарэтычны, навукова-метадычны часопіс

6 (131) 2010

За калючым дротам. Успаміны вязня Асвенціма Паўла Мілюка Ганцар Крысціян, Узяцце Брэсцкай крэпасці: гістарычны дакумент Ганцар Крысціян, Штурм Брэсцкай крэпасці Доўнар Аляксандр, Белавежская пушча ў ХVІ ‑ХVІІІ стст.: асноўныя вехі гісторыі Іофе Эмануіл, Аб знакамітых і сумна вядомых постацях Крывашэеў Дзмітрый, Тэрміналогія лясных промыслаў у Вялікім княстве Літоўскім ХІV-ХVІ стст. Новікаў Сяргей, Абарона Б… Болей »

_____________________________________

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

24

* “Каб мелі шчасьце ўваскрасаць і лётаць… “Новыя выданьні на кніжных паліцах” * Абламейка Сяргей, Каменная песьня. Гарадская імпрэсія з вершам * Адамовіч Андрэй, Заўтрашні дзень * Бадак Алесь, Па той бок адлюстраваньня * Баляслаў Марка, Любоў паўстанцкая сьвятая * Быкаў Васіль, Бліндаж * Вярцінскі Анатоль, “Ой, сад, ты, мой сад…”, альбо Колькі ж ворагаў у беларушчыны * Гілевіч Ніл, Між роспаччу і н… Болей »

_____________________________________

Полымя

Літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны часопіс

11 (973) 2010

Лістапад. Каляндар памятных дат Лісты Васіля Быкава да Уладзіміра Караткевіча Уладзімір КАРАТКЕВІЧ: «Любую справу рабіць хвацка» Якуб Колас — дзецям. Школьныя далягляды БЫКАЎ Аляксандр, Галінка бэзу. Жамчужнае вяселле. Нарач. Дзве з’явы. Матылёк. Асенняя рапсодыя. Вершы ГАРАДНІЦКІ Яўген, Ut pictura poesis. (Паэтыка і эстэтыка Уладзіміра Караткевіча) ГНІЛАМЁДАЎ Уладзімір, Валошкі на мяжы. Раман. Працяг … Болей »

_____________________________________

Гута-голбія

гісторыка-геаграфічны нарыс Галбейскага краю

Арэх Мікалай, Пракаповіч Ігар

Сумесная кніга гісторыка М. Арэха i географа I. Пракаповіча распавядае пра маляўнічы куточак Пастаўшчыны — Галбейскі край, дзе азёры, рэкі, лясы i палеткі ў спалучэнні з легендамі i паданнямі, мясцовымі гісторыямі i ўспамінамі людзей ствараюць запамінальныя вобразы-краявіды i чароўнай сілай вабяць да сябе тых, хто хоць аднойчы пабываў тут. Выданне будзе карысным для гісторыкаў, краязнаўцаў настаўнікаў вучняў i ўсіх, хто цікавіцца прырод… Болей »

_____________________________________

Калядны ранак

кніга вершаў

Пракаповіч Ігар

Мінорныя, настраёвыя вершы Ігара Пракаповіча прымушаюць задумацца пра высокае: пра час і вечнасць, чысціню душы, неабходнасць вернасці вытокам. Аўтару ўласціва тонкае адчуванне прыроды роднай Пастаўшчыны і хараства ўвогуле. Болей »

_____________________________________

Паставы

гістарычная хроніка горада. Пракаповіч Ігар

Новая кніга вядомага літаратара і краязнаўцы І. Пракаповіча знаёміць чытачоў з цікавай і своеасаблівай гісторыяй невялікага, адметнага сваёй архітэктурай горада Паставы ад часу апошняга зледзянення да пачатку ІІІ тысячагоддзя. Кніга будзе карыснай усім, хто цікавіцца мінуўшчынай роднага краю. Болей »

_____________________________________

Фізічная геаграфія Пастаўскага раёна

геаграфічнае даследаванне. Пракаповіч Ігар

У кнізе даецца апісанне характэрных фізіка-геаграфічных асаблівасцяў аднаго з маляўнічых куткоў Беларусі — Пастаўскага раёна. Падрабязна разглядаецца геаграфічнае становішча, геалагічная будова, рэльеф, клімат, воды, глебы, расліннасць, жывёльны свет, ландшафты, ахова прыроды і рэкрэацыйны патэнцыял. Падаецца шмат схем, табліц і фотаздымкаў. Разлічана на географаў, настаўнікаў, студэнтаў, вучняў, турыстаў — усіх, хто цікавіцца геаграфі… Болей »

_____________________________________

Луска вечнасці

вершы. Пракаповіч Ігар

Крыніца творчасці паэта, географа, краязнаўца Ігара Пракаповіча — непаўторны ў сваёй прыгажосці Нарачанскі край. Райскай пекнаты азёры ў аздобе зеляніны сівых пушчаў, a ўзгоркі старадаўніх гарадзішчаў вартуюць вежы сучасных храмаў. Але i тут шчасце — побач з болем, надзея змяняецца адчасм, каханне пераплятаецца са здрадай, роспач загойваецца малітвай… Усе гэтыя складаныя варункі сучаснага жыцця знайшлі адлюстраванне ў новым паэтычным … Болей »

_____________________________________

Я вас каханнем растрывожу

Пракаповіч Ігар

Пра­ка­по­віч Ігар Міхай­лавіч, нарад­зіў­ся 9.12.1960 у г. Пас­та­вы Віцеб­скай воб­лас­ці. Закон­чыў геа­фак БДУ (1985) і аспіран­ту­ру Нацы­я­наль­на­га Інсты­ту­та Аду­ка­цыі (1999). Пра­цуе настаўні­кам геа­гра­фіі і аст­ра­но­міі СШ №1 г. Пас­та­вы і Пас­таўс­кай раён­най гім­на­зіі. Сфе­ра інтар­э­с­аў: літа­ра­ту­ра, геа­гра­фія, гісто­рыя, тапані­міка, педа­го­гіка, кра­яз­наўства. Выдаў збор­нікі паэзіі: “Рэха малітваў”(1993), “Намагні­ча­ны космас”(1996), “Шляхі нака­на­ва­на­га бязм…Болей »

_____________________________________

Ваколіцы Паставаў

Помнікі прыроды, гісторыі і культуры з маршрутамі краязнаўчых вандровак. Пракаповіч Ігар

Пастаўшчына – прыгожы і своеасаблівы куточак беларускай зямлі, які мае цудоўныя прыродныя краявіды, складаную і поўнасцю яшчэ не раскрытую гісторыю, адметныя традыцыі, культуру, мову. Аднак пакуль што склалася так, што кніг, у якіх можна было б знайсці апісанне тутэйшых помнікаў гісторыі, культуры і прыроды, выдадзена вельмі мала. Гэта выданне ў нейкай ступені запоўніць белую пляму ў летапісанні Паставаў і ваколіцаў і стане асновай для … Болей »

_____________________________________

Насельніцтва Пастаўскага краю

Пракаповіч Ігар

Тэрыторыя Пастаўскага края пачала засяляцца людзьмі вельмі даўно, з тых часоў, калі паўночную Беларусь пакінуў апошні ледавік і ўтварыліся спрыяльныя ўмовы для развіцця расліннасці і жывёльнага свету. Першыя жыхары – малалікія купкі паляўнічых, рыбаловаў, збіральнікаў – з’явіліся на нашай зямлі, верагодна, каля 8 – 9 тысячагоддзя да нашай эры. Магчыма, у даледавіковую эпоху і ў міжледавікоўі тэрыторыю края наведвалі групы палеаантрапаў,… Болей »

_____________________________________

Крыжы i камяні

Нарысы па гісторыі Пастаўскага краю. Пракаповіч Ігар

У кнізе разглядаюцца асобныя перыяды i падзеі гісторыі аднаго з маляўнічых куточкаў Беларусі — Пастаўскага краю ад пачатку засялення яго людзьмі да часоў першай сусветнай вайны. Выданне будзе карысным для гісторыкаў, краязнаўцаў, настаўнікаў, вучняў i ўсіх, хто цікавіцца, нашай мінуўшчынай. Болей »

_____________________________________

Адкуль паходзяць назвы

Назвы рэк і азёр Пастаўскага раёна. Пракаповіч Ігар

Збор матэрыялаў для кнігі ішоў праз краязнаўчую дзейнасць (вандроўкі, экспедыцыі), працу ў архівах, выкарыстанне слоўнікаў і тапаграфічных карт, геаграфічнага аналізу водных аб’ектаў. Кніга складаецца з двух асноўных частак. У першай даецца сціслае апісанне найбольш характэрных рысаў назваў рэк і азёр у межах Пастаўскага раёна. У другой частцы кнігі падаецца “Гідранімічны слоўнік Пастаўшчыны”, у якім у алфавітным парадку называюцца рэкі… Болей »

_____________________________________

1812. Вайна на Пастаўшчыне

Пракаповіч Ігар, Шышко Вадзім

У кнізе разглядаюцца малавядомыя старонкі вайны 1812 года на Пастаўшчыне, прасочваецца рух войск, аналізуюцца адносіны розных слаёў насельніцтва да гэтай вайны, падаюцца легенды і паданні, звязаныя з падзеямі таго часу. Выданне будзе карысным для ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй роднага краю. Увазе чытачоў прапануюцца ўрыўкі з дзённіка Паўла Пушчына 1812–1814 гадоў, якія датычацца Пастаўшчыны і памежных раёнаў. Дакумент пераносіць нас амал… Болей »

_____________________________________

Вышкі

Пракаповіч Ігар

Новую кнігу пісьменніка і краязнаўцы Ігара Пракаповіча склалі невялікія празаічныя творы абстрактна-крытычнага жыццёва-філасофскага зместу з вялікай доляй гумару і несур’ёзнасці, якія аўтар назваў «вышкі». Кніга будзе цікавая ўсім, хто мае свой погляд на рэчаіснасць і навакольны свет. Болей »

_____________________________________

Назвы нашых вёсак

Пракаповіч Ігар

Кніга ўяўляе сабой аманімічны слоўнік: у алфавітным парадку падаюцца варыянты сэнсавага значэння і паходжання 480 назваў населеных пунктаў Пастаўскага раёна. Гэта першае выданне па тапаніміі гарадскіх паселішчаў і вёсак паўночна-заходняга рэгіёна Беларусі. Кніга будзе карысная ўсім, хто цікавіцца гісторыяй і культурай роднага краю. Болей »

_____________________________________

Назвы нашых мясцін

Пракаповіч Ігар

У новай кнізе пісьменніка і краязнаўцы Ігара Пракаповіча тлумачыцца паходжанне і сэнс назваў рэк, азёр і населеных пунктаў Пастаўскага раёна (каля 700 назваў), а таксама назваў вуліц г. Паставы. Падаецца іх класіфікацыя, размеркаванне па групах і тэрыторыі, прапануюцца слоўнікі: гідранімічны, айканімічны, урбанімічны. Кніга будзе карыснай усім, хто цікавіцца тапанімікай і гісторыяй роднага краю. Болей »

_____________________________________

За смугою мінулых часоў

Старажытная гісторыя і археалагічныя помнікі Пастаўскага краю. Пракаповіч Ігар

У кнізе прадстаўлена старажытная гісторыя Пастаўшчыны з каталогамі-апісаннямі ўсіх выяўленых на сёння археалагічных помнікаў, якія падзелены на групы: гарадзішчы, селішчы, курганныя могільнікі, капішчы. Значная частка гістарычных помнікаў адкрыта вучнямі – удзельнікамі навуковага краязнаўчага таварыства «Ювента», кіраўніком якога з’яўляецца аўтар кнігі. Выданне будзе карысным для вучняў, настаўнікаў, турыстаў, краязнаўцаў і ўсіх, хто ці…Болей »

_____________________________________

Парфорснае паляванне ў Паставах

Пракаповіч Ігар

Паставы на працягу свайго існавання былі невялічкім гарадком, мястэчкам, якое рэдка аказвалася ў гушчыні вялікіх падзей і здарэнняў. Таму жыццёвыя шляхі знакамітых асоб — людзей, што раскручвалі спіраль гісторыі, звычайна праходзілі далёка ад тутэйшых мясцін. Але былі часы, калі па пастаўскіх вуліцах шпацыравалі такія персоны, імёны якіх ведае або чуў калі-небудзь любы адукаваны чалавек. Вялікі князь, генерал, унук расійскага імператара…Болей »

_____________________________________

Пошукі забытага шляху

Пракаповіч Ігар

У новай кнізе пісьменніка і краязнаўцы Ігара Пракаповіча распавядаецца пра аўтарскую гіпотэзу старадаўняга воднага шляху, які праходзіў праз рэкі Дзвіна, Дзісна, Мядзелка, Нарачанка, Вілія і сістэму Нарачанскіх азёр. Прыводзяцца гістарычная доказы яго існавання, апісваецца школьная экспедыцыя па вывучэнню волакаў на водападзеле ля азёр Мядзел і Мястра, падаюцца звесткі пра цікавыя мясціны на маршруце. Кніга будзе цікавай і карыснай вучн… Болей »

_____________________________________

Снежны вэлюм шыпшыны: чорныя і белыя вершы

зборнік паэзіі. Пракаповіч Ігар

У новай кнізе вядомага паэта і краязнаўцы Ігара Пракаповіча, у якую ўвайшлі вершы розных гадоў, адлюстраваліся складаныя варункі жыцця чалавечага, у вірах якога спалучаюцца хвалі высокай духоўнасці і прыніжанай пачуццёвасці, самаахвярнага патрыятызму і здрадніцкай абыякавасці, узнёслага кахання і шэрай будзённасці Болей »

_____________________________________

Чароўны край — Пастаўшчына

Краязнаўчыя артыкулы. Пракаповіч Ігар

На планеце Зямля ёсць шмат прыгожых і разнастайных мясцін, але нам выпаў лёс жыць на прыгожай і шчырай беларускай зямлі, у яе невялічкім куточку, які завецца Пастаўшчына. Пастаўскі край — тыповая беларуская глыбінка, правінцыя, у якой няма вялікіх гарадоў і буйных прадпрыемстваў, якая не стала месцам перасячэння гістарычных гандлёвых шляхоў альбо цэнтрам глабальных гістарычных падзей. Але подых гісторыі адчуваецца тут амаль у кожнай вёс… Болей »

_____________________________________

Белая Панна

паэма. Пракаповіч Ігар

Край Нарачанскі! Айчына святая! // Свет покуль гэты стаіць, // Нібы дзяўчыну, цябе я кахаю, // Ў сэрцы маім будзеш жыць. // Подыхам вольным шырокіх прастораў, // Пахам смалістым сасновага бору, // Сном запаветным курганаў маўклівых, // Спевам-гульбой ручаёў гаманлівых, // Сенам духмяным стажкоў канюшыны, // Сінню валошак у полі жытнёвым, // Шчырай гаворкай – прадзедавым словам, // Полымем яркім калючай шыпшыны… // Але найперш, нібы з ма… Болей »

_____________________________________

Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк

Copyright © 2000–2018 by Kamunikat.org. Designed by plajster.com 2010 © all rights reserved.

Беларускае Гістарычнае Таварыства прямая ссылка на источник: http://kamunikat.org/Prakapovicz_Ihar.html?pub_start=0

_____________________________________

Если вы нашли ошиб­ку, пожа­луй­ста, выде­ли­те фраг­мент тек­ста и нажми­те Ctrl+Enter.

4,242 про­смот­ров все­го, 1 про­смот­ров сего­дня

Метки: , . Закладка Постоянная ссылка.

Добавить комментарий