Свет вачыма мастака

       Рускі пісьменнік Фёдар Міхайлавіч Дастаеўскі сказаў: “Прыгажосць выратуе свет”. Пад прыгажосцю Дастаеўскі меў на ўвазе не знешнюю прывабнасць, а духоўную і маральную прыгажосць.

Прыгажосць можа праяўляцца паўсюль: у постаці чалавека, у прыродзе, праз звычайныя прадметы, якія нас акружаюць. А вось убачыць і  перадаць гэтую іскру святла можа толькі сапраўдны мастак. І вельмі важна далучыць падрастаючае пакаленне да сусветных узораў мастацтва.

Супрацоўнікі Пастаўскай дзіцячай бібліятэкі-філіяла імя У. Дубоўкі распрацавалі праект “Свет вачыма мастака”, які накіраваны на тое, каб прыцягнуць дзяцей, моладзь і шырокую аўдыторыю да класічнага жывапісу, зрабіць вялікае мастацтва даступным і цікавым, развіць у людзей уменне бачыць, разумець і адчуваць мастацкія вобразы. Прынамсі, у бібліятэцы назапашана вялікая колькасць  рэпрадукцый сусветна вядомых мастакоў.

Праект уключае чатыры мастацкія выставы, якія будуць арганізаваны на працягу года. Кожная з іх прысвечана асобнаму жанру жывапісу і мае на мэце не толькі пазнаёміць дзяцей з вядомымі творамі, але і заахвоціць іх да творчага самавыяўлення.

 

Першая выстава — «Партрэт як сведка эпохі» — раскрывае чалавека, яго характар, лад жыцця і гістарычны час, а таксама дапамагае адчуць сувязь паміж мастацтвам і гісторыяй.

Наведвальнікі бібліятэкі праявілі вялікую зацікаўленасць выставай. Яны з энтузіазмам аглядалі рэпрадукцыі твораў сусветна вядомых мастакоў, абмяркоўвалі ўбачанае і дзяліліся ўражаннямі, што спрыяла развіццю іх эстэтычнага густу і любові да мастацтва.

 

 

Если вы нашли ошиб­ку, пожа­луй­ста, выде­ли­те фраг­мент тек­ста и нажми­те Ctrl+Enter.

929 про­смот­ров все­го, 1 про­смот­ров сего­дня

Метки: , . Закладка Постоянная ссылка.

Комментарии запрещены.