15 снежня ў Камайскай сельскай бібліятэцы адбылося комплекснае мерапрыемства: прэзентацыя выставы “Чароўны подых снежня”, калядныя чытанні і мініфлэш-моб.
Бібліятэкар напомніла чытачам у якіх творах беларускіх пісьменнікаў апісана гэта чароўная пара года: У. Караткевіч “Каласы пад сярпом тваім”, З.Бядуля “Калядная рапсодыя”, В. Адамчык “Сон у калядную ноч”, Я. Колас “Калядны вечар”. Беларусы заўсёды любілі і будуць захапляцца “святочным, старажытным духам калядным”, як напісаў Ніл Гілевіч у сваім вершы. Будуць захапляцца асаблівым духам упрыгожаных ялінак, духам ціхага чароўнага снега за акном, святлом адзінокай каляднай свечкі…
Святочны, старажытны дух калядны,
Магічны дух язычніцкіх акрас,
Смалення дух, дух кмінаў і каляндры,
Дух на шасце падвешаных каўбас,
Калісьці ўсемагутны, усеўладны,
Што ж на куццю ты не збіраеш нас?
О, Божа! Што ў душы маёй паселіцца?
І з нашых хат, і з нашых песень-дум.
Ніл Гілевіч.
Найбольш актыўныя чытачы прынялі ўдзел ў калядных чытаннях па апавяданнях пра ялінку сучаснай пісьменніцы Ксеніі Шталенковай. У цыкл чытанняў увайшлі апавяданні: “Сямейная ялінка”, “Самотная ялінка”, “Сюрпрыз-ялінка”, “Лесавызначальная ялінка”, “Суседская ялінка”, “Карпаратыўная ялінка”. А мініфлэш-моб быў зроблены па апавяданні”Сямейная ялінка”.
Снежань вельмі задумлівы і скарацечны месяц года. Людзі ў гэты час не толькі спяшаюцца завяршыць неадкладныя справы, падрыхтавацца да сустрэчы Калядаў і Новага года, але і часцей задумваюцца аб жыцці, аб душы, аб вечным, і прыгожым…
201 просмотров всего, 3 просмотров сегодня
Спасибо!
Теперь редакторы в курсе.