“Вытокі і прыстань” Сафіі Скабёлкінай

     24 верасня ў чытальнай зале Пастаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі ў рамках рэспубліканскай навукова-практычная канферэнцыі “Пастаўшчына: рэгіянальнае і агульнанацыянальнае ў культуры і гісторыі краю” адбылася прэзентацыя паэтычнага зборніка Сафіі Станіславаўны Скабёлкінай “Вытокі і прыстань”.

Аўтарку дэбютнага лірычнага зборніка, удзельніцу літаратурнай студыі “Світанак” Цэнтра культуры і народнай творчасці Пастаўскага раёна, добра ведаюць не толькі на Пастаўшчыне. Сафія Станіславаўна ў гэтым годзе стала фіналістам літаратурнага конкурсу з міжнародным удзелам “Цэнтр Еўропы” у Полацку, а ў мінулым годзе атрымала на гэтым конкурсе дыплом 1 ступені на прыз глядацкіх сімпатый за вершы на духоўную тэматыку. Цёплыя словы і віншаванні ў адрас Сафіі Скабёлкінай прагучалі ад нашага земляка, дырэктара Інстытута мовазнаўства імя Я. Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Ігара Лявонавіча Капылова, які прысутнічаў на мерапрыемстве.

 

Если вы нашли ошиб­ку, пожа­луй­ста, выде­ли­те фраг­мент тек­ста и нажми­те Ctrl+Enter.

269 про­смот­ров все­го, 3 про­смот­ров сего­дня

Метки: , . Закладка Постоянная ссылка.

Комментарии запрещены.