• 17 октября в 13.00 Поставская центральная районная библиотека приглашает всех любителей книжных новинок в читальный зал библиотеки на презентацию книги “Не любовь” Оксаны Хващевской.

  • «Любіце кнігу, бо яна — крыніца мудрасці, ведаў і навукі, лекі для душы.» (Францыск Скарына)

Алесь Касцень – знёмімся з твочасцю

Алесь Касцень. libpost.of.by

     Алесь Касцень. Родился: 23 апреля 1955 г., д. Костяни, Поставский район, Беларусь Умер: 17 сентября 2009 г., Поставы, Беларусь.

 Касцень Алесь – беларускi паэт, празаiк, журналiст. Нарадзiўся 23.04.1955 г. у вёсцы Касцянi Пастаўскага раёна. Закончыў СШ № 2 г. Паставы, фiлфак БДУ.

Жыў у горадзе Паставы, працаваў журналiстам у газетах “Пастаўскi край”, “Звязда”, “Народнае слова”, “Вольнае Глыбокае”. Пад яго кiраўнiцтвам дзейнiчала лiтаратурнае аб’яднанне “Свiтанак”, яго намаганнямi ў Паставах пабачылi свет зборнiкi вершаў мясцовых аўтараў “Рунь”, “Рунь-92”, “Рунь-93”.

Як паэт Алесь Касцень вядомы сваiмi кнiгамi паэзii “Зруб”, “Правiнцыялы”, “13 чарачак i гляк”, “Лязо душы”. Ён аўтар кнiг прозы “Золата дзядулi”, “Вясковыя i местачковыя гiсторыi”, “Каменьчыкi ў кiрзавым боце”, “Мястэчка маёй любові”. Актыўна займаўся журналiстыкай i рэдактарскай дзейнасцю, браў удзел у падрыхтоўцы да выдання зборнiка паэзii мясцовых аўтараў “Рунь-2001” i лiтаратурна-культуралагiчнага часопiса “Барвы”(2004).

Шмат гадоў супрацоўнiчаў з рэдакцыяй газеты “Звязда”. Найбольшую папулярнасць меў ягоны цыкл эсэ “Простыя рэчы”. Удзельнічаў ва ўстаноўчым сходзе Таварыства Вольных Літаратараў. Выдаў у пастаўскай друкарні першы нумар ТВЛ-аўскага часопіса “Калосьсе”. 17 верасня 2009 года Алесь Касцень адыйшоў у лепшы свет.

Кнігі

Золата дзядулі. Вострасюжэтная аповесць расказвае аб тым, як у замаруджанае і назаўжды ўстаялае жыццё невялікага гарадка, навакольных вёсак, у жыццё іх насельнікаў уварваліся падзеі трывожныя, нязвыклыя, небяспечныя.

Год издания: 1992 Издательство: Пастаўская друкарня Язык: Белорусский.

У 1992 годзе ў пастаўскай друкарні пабачыла свет кніга з вострасюжэтнай аповесцю «Золата дзядулі». Бадай, гэта самая вядомая кніга Алеся, яна выйшла ў мястэчку накладам у 1000 экзэмпляраў і, відаць, у Паставах яе прачытаў кожны, хто не забыўся на літары. Сюжэт аповесці не назавеш мудрагелістым і па-дэтэктыўнаму заблытаным.

Рецензия на книгу

Галоўнаму герою Антону дасталася багатая спадчына ад дзядулі – дзесяцірублёвыя царскія залатовікі – 241 манета. Чуткі пра гэты скарб упарта хадзілі ў мястэчку і ваколіцы. Розныя мясцовыя і прыезджыя зладзюгі спрабавалі тым скарбам завалодаць. У выніку Антона забілі. А скарб здолеў адшукаць ягоны сябар Сяргей. Але і ён не змог утрымаць у сваіх руках золата дзядулі Антона. Яно знікла. Гэты твор перадусім, я думаю, цікава было чытаць менавіта пастаўчанам.

Відавочна гісторыя, якую пісьменнік распавёў у аповесці, мае пад сабой рэальныя падзеі. Да таго ж жыхар Паставаў на кожнай старонцы пазнаваў сваё мястэчка – яго тапаніміку, нейкіх адметных асобаў, розныя ўстановы і проста мікраклімат райцэнтра. І калі кажуць, што няма рэгіянальнай літаратуры, то я ўсё ж запярэчу і скажу, што яна ёсць. Праўда, у заходнім цывілізаваным свеце сюжэт гэтай аповесці цяжка зразумелы чытачу. Чаму ўнук мусіў хаваць золата дзядулі ў зямлі як скарб? Чаму ён не мог неякім чынам скарыстацца сваім золатам і нават баяўся камусьці яго паказваць? Заходняму чытачу абсалютна не зразумела, чаму спадчыннае золата хавалася як нейкая крымінальная здабыча? А ўсё проста. За савецкім часам прыватна прадаць золата можна было толькі нелегальна на «чорным рынку». А гэта значыць, рабіць крымінальнае правапарушэнне. Таму Антон, фармальна вельмі багаты чалавек, быў вымушаны зарабляць сабе на жыццё качагарам у кацельнай. І варта яму было прадаць пару залатовак мясцовай жанчыне, як няшчасце адразу загрукала ў дзверы. Але для беларуса гэты твор абсалютна зразумелы і тутэйшы чытач адразу прыгадае падобную гісторыю, якую ён чуў ад сваіх бацькоў – пра золата свах продкаў, якое трэба было надзейна хаваць.

Эксперт Лайвлиба

Правінцыялы

Год издания: 1992 Издательство: Пастаўская друкарня

Язык: Белорусский

 

 

 

.

.

Каменьчыкі ў кірзавым боце

Год издания: 2009

Издательство: Глыбокае, РЦ “Брамніца”

Язык: Белорусский

У кнізе аўтар распавядае пра сваю службу ў Савецкай Арміі. Дзеянні ў кнізе адбываюцца ў сярэдзіне 70-х гадоў мінулага стагоддзя. Аўтар цікава і праўдзіва апісвае тагачасную службу ў савецкім войску, у прыватнасці, у пяхоце, што складае аснову любой арміі. Для шырокага кола чытачоў.

Рецензия на книгу

Калі з гэтым сапраўды пагадзіцца, што ў Беларусі існуе рэгіянальная літаратура, гэта значыць, літаратура, якая звязана з пэўным рэгіёнам, і з тае нагоды мае сваю асаблівасць, дык пастаўскі пісьменнік Алесь Касцень цалкам адпавядаў азначэнню рэгіянальнага літаратара.

Пісьменнік усё жыццё пражыў на роднай Пастаўшчыне і пісаў пераважна пра Пастаўскі край. Ды і большасць ягоных кніжак вышлі ў Паставах, у мясцовай раённай друкарні. Але пры гэтым Алесь Касцень меў шырокую вядомасць у Беларусі, і ў свой час мог без асаблівых праблемаў пачаць сваю літаратурную кар’еру ў Менску, балазе, быў прыняты журналістам у сталічную газету “Звязда”. Але ж не – застаўся жыць у сваім райцэнтры на поўначы Беларусі, дзе стаў адметнай культурнай постаццю. У 2009 годзе ў Глыбокім, дзякуючы рэсурснаму цэнтру “Барміца”, пабачыла свет яго кніга прозы “Каменьчыкi ў кiрзавым боце”. Яна аказалася апошняй у творчай біяграфіі пісьменніка.

17 верасня 2009 года Алеся Касценя не стала, яму ішоў толькі 55 год. У невялічкай прадмове да кнігі аўтар піша, што ў зборніку “няма нічога прыдуманага – бессэнсоўна. Само тагачаснае армейскае жыццё давала столькі сюжэтаў, што фантазія без патрэб”. Кніга “Каменьчыкі ў кірзавым боце” дакументальная, яна цалкам прысвечана таму часу, калі Алесь служыў у савецкім войску, а было гэта ў сярэдзіне 70-х гадоў. Ва ўсіх невялікіх аповедах, якія складаюць кнігу, прысутнічае лёгкая настальгія па тых часах. Але гэта хутчэй настальгія па гадах юнацтва, калі жыццё толькі пачынаецца, калі падавалася, што ніякая перашкода не можа спыніць цябе на шляху да сваёй мары.

Служыў Алесь у Беларусі пад Менскам у мотастралковым палку, гэта значыць у пехоце. Таму значная частка аповедаў прысвечана розным прыгодам на палігоне, якія надараліся падчас вучэбных стрэльбаў або тактычных заняткаў. Некаторыя з гэтых апавяданняў надзвычай простыя гісторыі – будзённыя абразкі вайсковай службы. Часам дзіву даешся, як магла памяць Алеся захаваць некаторыя падрабязнасці з даўніх тагачасных дзён. Напрыклад, пра тое, якія стэнды былі ў ленінскім пакоі ў казарме, або як выглядала нявеста сябра-салдата на фотаздымку, які аднойчы яму паказалі.

У аповедзе “Песняры” Алесь Касцень апавядае пра неверагодны выпадак – падчас службы, прычым на першым паўгоддзе яе, атрымалася патрапіць у Менску на канцэрт славутых “Песняроў”. А ў аповедзе “На пляцы” – пра тое, як салдаты тэрміновай службы сустракаюць Новы год. Хапае ў гэтых абразках і гумару, і нейкай маладзёвай гарэзлівасці. На жаль, ужо мы не даведаемся, чаму Алесь Касцень у свае 50 гадоў вырашыў напісаць кнігу пра службу ў войску. Але мне падаецца, што яму падабалася быць салдатам. Ён ім і заставаўся да канца свайго жыцця – шарагоўцам роднай культуры і айчыннага прыгожага пісьменства.

Эксперт Лайвлиба

 Мястэчка маёй любові

кнігі

Год издания: 2015

Издательство: Паставы, “Сумежжа” Серия: Бібліятэка часопіса “Барвы”

Язык: Белорусский

Гэтая кніга – даніна памяці вядомаму беларускаму журналісту і літаратару, нашаму земляку Алесю Касцяню (18.04.1955 – 17.09.2009), якому сёлета споўнілася б 60 гадоў, але, на вялікі жаль, ён заўчасна пакінуў нас. “Мястэчка маёй любові” – гэта незакончанае Алесем эсэ, напісанае крыху ў іранічнай манеры, але наскрозь працятае любоўю да роднага горада і яго насельнікаў.

Подробнее на livelib.ru:
https://www.livelib.ru/book/1002689317-zolata-dzyaduli-ales-kastsen

Чытаць:

 Лодка

Возера А. Касцень

 

242 просмотров всего, 2 просмотров сегодня

Метки: , . Закладка Постоянная ссылка.

Оставьте свой комментарий