Штогод у красавіку Пастаўская дзіцячая бібліятэка імя У.Дубоўкі адзначае Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі.
У 2018 годзе Тыдзень праходзіў з 9 па 13 красавіка. Кожны дзень супрацоўнікі дзіцячай бібліятэкі імкнуліся зрабіць незабываемым для сваіх чытачоў.
Адкрыццё Тыдня адбылося ў СШ №1 ранішнікам “В мире сказок”.Разам з казачнымі героямі гледачы апынуліся ў Трыдзевятым царстве, дзе адбываліся вясёлыя і незвычайныя прыгоды.
2. Другі дзень Кніжкінага тыдня прайшоў у выглядзе квэста «Читатели — кладоискатели». Прыгоды пачаліся адразу, як толькі ўдзельнікі пераступілі парог бібліятэкі. Дзяцей сустрэў пірат, які папярэдзіў, што на пошукі скарбаў ён возьме толькі сапраўдных піратаў: кожны павінен выконваць загады па караблю. Усе ўмовы пірата былі выкананы, і пачаўся час прыгод. На працягу ўсяго квэста дзеці праяўлялі сваю актыўнасць, веды, уменні, спрыт і знаходлівасць.
3. У наступны дзень быў арганізаваны адкрыты прагляд кніг “Пра ўсё на свеце”. Дапытлівыя дзеці хочуць ведаць аб усім на свеце і задаюць пытанні: як? навошта? чаму? Крок за крокам, ад простага да складанага выстава дапамагла адказаць на самыя розныя пытанні. Зусім малыя і вучні старэйшых класаў падыходзілі і выбіралі кнігі на свой густ.
Кнігі,прадстаўленыя на выставе, нікога не пакінулі абыякавымі, яны дапамаглі чытачам папоўніць свае веды і пашырыць кругагляд.
4. А чацвёрты дзень Тыдня у нас прайшоў пад назвай «Дзень з казачным героем». Бібліятэкары прыбраліся ў касцюмы літаратурных герояў: Бабы Ягі, Старыка Хатабыча, Мэры Попінс, Пірата.
Увесь дзень гэтыя казачныя героі сустракалі чытачоў. Дзеці прыветліва ўсміхаліся, калі бачылі бібліятэкараў ў такім абліччы. Яны адгадвалі імя персанажа, з якой кнігі гэты літаратурны герой. Была арганізавана выстава, на якой былі прадстаўлены кнігі пра кожнага героя. Дзецям адразу ж хацелася ўзяць і прачытаць гэтыя кнігі.
5. 2018 год аб’яўлены ў Беларусі Годам малой радзімы. У апошні дзень Тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі адбылася краязнаўчая вандроўка “Мой горад – любоў мая”. Вядучы разам з Васем Вясёлкіным правёў вучняў 5‑х класаў па вуліцах Пастаў.
Школьнікі праз відэапрэзентацыю апынуліся на старой Рынкавай плошчы горада, наведалі паляўнічы замак, даведаліся, як калісьці праходзіла парфоснае паляванне. Прагуляліся удзельнікі вандроўкі і па пакоях графа Тызенгаўза, праз падземны ход прайшлі пад ракой Мядзелкай з палаца графа да касцёла і гарбаркі. Адказваючы правільна на пытанні віктарыны, удзельнікі маглі атрымаць прызы.
7,807 просмотров всего, 4 просмотров сегодня
Спасибо!
Теперь редакторы в курсе.