Як прыемна кожны дзень бачыць прыгажосць роднага горада, яго непаўторнасць і адметнасць.
У душы адчуваеш вялікі гонар за свой край, за сваю малую радзіму.
Да Года малой радзімы ў Пастаўскай дзіцячай бібліятэцы ім Ул. Дубоўкі пачала дзейнічаць разгорнутая выстава “Горад, які прыдумаў Тызенгаўз”. Міні- макет адлюстроўвае культурна-гістарычныя часткі горада, звязаныя са знакамітым родам Тызенгаўзаў, пры якім горад дасягнуў свайго росквіту.
На выставе прадстаўлена літаратура гістарычна-краязнаўчага зместу.
У першым раздзеле выставы “З даўніны пачынаюцца Паставы” змешчана літаратура пра старажытнае мінулае Пастаўшчыны.
Другі раздзел “Тут Тызенгаўзаў дух вітае”пазнаёміць з родам Тызенгаўзаў і іх уплывам на развіццё Пастаў.
У раздзеле “Ява новых дзён” змешчаны кнігі, якія адлюстроўваюць развіццё Пастаўшчыны на сучасным этапе.
Выстава выклікала жывы інтарэс наведвальнікаў бібліятэкі.
Спампаваць прэзэнтацыю можна тут:
Горад, які_прыдумаў Тызенгаўз.
2,320 просмотров всего, 1 просмотров сегодня




























































Спасибо!
Теперь редакторы в курсе.