Іосіф Быхавец “Лынтупы”

      Краязнаўства – адзін з прыярытэтных напрамкаў дзейнасці бібліятэк Пастаўшчыны. Кожная бібліятэка павінна імкнуцца да таго, каб зберагчы як мага больш інфармацыі пра свой родны край, сваю мясцовасць, а затым данесці і перадаць сваім чытачам. Гэтым штодзённа займаецца Лынтупская гарпасялковая бібліятэка. У фондзе бібліятэкі шмат краязнаўчых матэрыялаў.

     Асаблівым попытам карыстаецца кніга мясцовага краязнаўцы Іосіфа Быхаўца “Лынтупы”, якая была выдадзена Пастаўскай друкарняй у 1993 годзе з тыражом  усяго 1000 экзэмпляраў. Адзін экзэмпляр  з аўтографам і падзякай быў падораны аўтарам Лынтупскай гарпасялковай бібліятэцы. Гэта самая цікавая і гістарычна-дакладная кніга пра гарадскі пасёлак Лынтупы.  Было вырашана арыгінал пераўтварыць у лічбавую форму не толькі з мэтай зберагчы папяровую версію, але і каб гэты краязнаўчы матэрыял быў даступны як мага большаму колу карыстальнікаў.

Кніга Іосіфа Быхаўца “Лынтупы” будзе даступна па спасылцы

 

 

Если вы нашли ошиб­ку, пожа­луй­ста, выде­ли­те фраг­мент тек­ста и нажми­те Ctrl+Enter.

387 про­смот­ров все­го, 1 про­смот­ров сего­дня

Метки: , . Закладка Постоянная ссылка.

Комментарии запрещены.