У гэтым годзе 16 мая мы адзначаем 115 гадоў з дня нараджэння аднаго з выдатнейшых дзіцячых пісьменнікаў нашай краіны Васіля Віткі.
Парыжская сельская бібліятэка не засталася ў старонцы, а падрыхтавала для сваіх маленькіх чытачоў літаратурную гульню “Чарадзейная краіна Васіля Віткі”.
Казкі Васіля Віткі надзвычай займальныя і нясуць у сабе багаты пазнавальны матэрыял. Гэта цэлы свет адкрыццяў, дзе ў фальклорную казачную аснову арганічна ўплятаецца наша сучаснасць з высокай тэхнікай, з усімі прыкметамі тагачаснага ладу жыцця. Сваімі творамі аўтар вучыць дзяцей любіць родную мову, імкнецца дапамагчы разабрацца ў разуменні дабра і зла, выхаваць іх людзьмі актыўнымі, бадзёрымі, эмацыянальнымі, дапамагае дзецям своечасова рабіць для сябе патрэбныя адкрыцці ў навакольным асяроддзі.
Падчас літаратурнай гульні дзеці знаёміліся з творчасцю Васіля Віткі, адгадвалі загадкі і аказвалі на пытанні па казках пісьменніка.
Мерапрыемста было пазнавальным, цікавым і змястоўным.
413 просмотров всего, 4 просмотров сегодня

















































Спасибо!
Теперь редакторы в курсе.