У кожнай старонцы ёсць свае песняры слова, якія праз вершы ўслаўляюць родны куток, дзе нарадзіліся. Сваёй творчасцю яны выказваюць любоў і павагу да радзімы, да гісторыі краю, да прыроды родных мясцін. Іх творы знаходзяць водгук у сэрцах людзей.
Юнькаўская сельская бібліятэка пазнаёміла сваіх маленькіх чытачоў з творчасцю паэтаў-землякоў, некаторыя з іх вядомыя не толькі на сваёй маленькай радзіме, але і за яе межамі. Для дзяцей была праведзена паэтычная хвілінка “Паэты-землякі аб родным краі”. На мерапрыемстве слухачы даведаліся аб тым, што пастаўскі край багаты на літаратурныя таленты, як шмат тут пісьменнікаў і паэтаў. Бібліятэкар расказала аб жыцці і дзейнасці У. Дубоўкі, І. Пракаповіча, А. Нафрановіча і іншых. Дзеці ўважліва слухалі апавядальніка, а потым самі чыталі вершы, казкі, гумарэскі.
1,857 просмотров всего, 1 просмотров сегодня
















































Спасибо!
Теперь редакторы в курсе.