З чаго пачынаецца Радзіма? Як закласці, выхаваць у душы маленькага беларуса любоў да сваёй Бацькаўшчыны?
Для гэтага трэба паказаць унікальнасць нашай гісторыі, непаўторнасць прыроды, прыгажосць беларускай мовы, раскрыць чысціню святых і мужнасць герояў.
А яшчэ наша літаратура… Колас, Купала, Багдановіч, Караткевіч… Калі дзеці вучаць вершы, а потым пранікнёна, эмацыянальна чытаюць іх, то ў сэрцы закладваюцца зярняткі, якія ў будучым дадуць добры плён. Пазней усе гэтыя пазлы складуцца ў цудоўны ўзор, на якім грунтуецца любоў да Радзімы.
Чытачы Пастаўскай дзіцячай бібліятэкі імя У. Дубоўкі знаёмяць з узнёслымі вершамі беларускіх паэтаў.

354 просмотров всего, 1 просмотров сегодня
















































Спасибо!
Теперь редакторы в курсе.