Пастаўская дзіцячая бібліятэка імя У. Дубоўкі пачала ажыццяўляць праект “Паставы – мой гонар і любоў”, які накіраваны на тое, каб зацікавіць школьнікаў і іх бацькоў гісторыяй, архітэктурай, літаратурай свайго роднага горада.
Праект прызваны паказаць непаўторнасць і ўнікальнасць Пастаў, раскрыць слаўныя і трагічныя старонкі гісторыі горада.
Першае мерапрыемсва ў рамках праекта – прэзентацыя выставы “Горад, які прыдумаў Тызенгаўз”. Выстава складаецца з трох раздзелаў: “З даўніны пачынаюцца Паставы”, “Тут Тызенгаўзаў дух вітае”, “Ява новых дзён”. Кожны з раздзелаў адлюстроўвае пэўную старонку жыцця нашага горада.
На прэзентацыю выставы былі запрошаны лепшыя чытачы бібліятэкі. Вядучая расказала аб гісторыі Пастаў і ролі графа Антонія Тызенгаўза ў жыцці
горада, а таксама пра сучасныя дасягненні і перамогі. Школьнікі пазнаёміліся з літаратурай, прадстаўленай на выставе, паўдзельнічалі ў краязнаўчым тэсце. Пераможцы атрымалі прызы.


876 просмотров всего, 2 просмотров сегодня
















































Спасибо!
Теперь редакторы в курсе.