ПРАЕКТ “ТВОРЦЫ ЗЯМЛІ ВАРАПАЕЎСКАЙ”

   Варапаеўшчына багатая на таленавітых людзей. Адны вядомыя за межамі раёна, вобласці і нават краіны, іншых ведаюць толькі родныя і сябры.

“Творцы зямлі варапаеўскай” – краязнаўчы праект, які будзе  дзейнічаць у бібліятэцы на працягу 2022–2023 гадоў.  Мэта праекта – папулярызацыя творчай дзейнасці таленавітых жыхароў і ўраджэнцаў гарадскога пасёлка Варапаева праз прадастаўленне ім магчымасці дэманстраваць свае работы шырокай грамадскасці ў памяшканні бібліятэкі. Бібліятэка, падчас рэалізацыі праекта, будзе кропкай прыцягнення творцаў рознай узроставай катэгорыі. У рамках праекта будуць праходзіць выставы вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва самадзейных майстроў, выставы мастацкіх карцін, фотавыставы, майстар-класы, сустрэчы з мясцовымі паэтамі, гісторыкамі. Усё гэта будзе спрыяць захаванню краязнаўчай спадчыны, фарміраванню эстэтычнай культуры і мастацкага густу карыстальнікаў бібліятэкі, праяўленню цікавасці ў жыхароў пасёлка да мясцовай гісторыі і культуры. Вынікам рэалізацыі праекта стане выданне супрацоўнікамі бібліятэкі альбома “Творцы зямлі варапаеўскай”. На сайце сістэмы бібліятэкары Варапаеўскай гарпасялковай бібліятэкі таксама будуць знаёміць са сваімі творцамі віртуальных карыстальнікаў.

Если вы нашли ошиб­ку, пожа­луй­ста, выде­ли­те фраг­мент тек­ста и нажми­те Ctrl+Enter.

832 про­смот­ров все­го, 3 про­смот­ров сего­дня

Метки: , . Закладка Постоянная ссылка.

Комментарии запрещены.