З роднай моваю на “ты”

     21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень мовы. Мова – наша спадчына, якую мы атрымліваем ад бацькоў і павінны перадаць наступным пакаленням. Той, хто хоць раз пачуў беларускую мову, не забудзе яе мяккасці і мілагучнасці, прыгажосці і самабытнасці.

З нагоды святкавання Міжнароднага дня роднай мовы 19 лютага ў Юнькаўскай сельскай бібліятэцы для дзяцей была праведзена моўная хвілінка “На роднай мове размаўляю”. У ходзе мерапрыемства прачыталі вершы нашых пастаўскіх паэтаў пра родную мову (гучалі паэтычныя радкі Уладзіміра Дубоўкі і Ігара Пракаповіча), правялі турнір, які выявіў лепшых знаўцаў беларускай мовы, адгадалі загадкі, расшыфравалі прыказку, а таксама пераклалі словы  з рускай на беларускую мову і разгадалі крыжаванку.

Да Міжнароднага дня роднай мовы ў Варапаеўскай гарпасялковай бібліятэцы традыцыйна адбыліся мерапрыемствы як для дзяцей, так і для дарослых.

           “Як ты ведаеш беларускіх пісьменнікаў?” – так называлася інтэлектуальная крыжаванка, падрыхтаваная для дарослых. І хоць пытанні былі ў асноўным са школьнай праграмы, некаторыя складанасці з адказамі ўзнікалі. Для такіх выпадкаў у фондзе беларускай літаратуры ўдзельнікаў чакалі падказкі-закладкі.

Вучням пачатковых класаў была прапанавана моўная хвілінка “Родная мова – крыніца празрыстая”, падчас якой яны павінны былі на хуткасць суаднесці рэч і яе назву на беларускай мове. У асноўным дзеці справіліся з заданнем. Цэглу, дрот, аловак, бурак, цыбулю, шкарпэткі і іншыя рэчы назвалі хутка, а вось гадзіннік і стужка выклікалі пэўныя сумненні.  Вучням прапаноўвалася скарыстацца  слоўнікам.

           Было прыемна, што дзеці зацікавіліся беларускай мовай, яе асаблівасцямі, а дарослыя захацелі перачытаць творы беларускіх класікаў, успомніць школьную праграму. Не засталася без увагі  тэматычная палічка новых беларускіх кніг для дзяцей “Слава кніжцы беларускай!”

 

Если вы нашли ошиб­ку, пожа­луй­ста, выде­ли­те фраг­мент тек­ста и нажми­те Ctrl+Enter.

747 про­смот­ров все­го, 1 про­смот­ров сего­дня

Метки: , . Закладка Постоянная ссылка.

Комментарии запрещены.