Залацінкі беларускіх слоў

       У пачатку сакавіка ў Пастаўскай дзіцячай бібліятэцы імя Ул. Дубоўкі прайшло чарговае паседжанне клуба “Нашчадкі” пад назвай “Залацінкі беларускіх слоў”.

 На гэты раз дзеці апынуліся ў моўнай лабараторыі і сталі даследчыкамі беларускіх слоў. Былі створаны тры каманды, якія спаборнічалі паміж сабой. Удзельнікі клуба разгадвалі шарады і метаграмы, перакладалі словы і падбіралі рыфмы, збіралі прыказкі і разблытвалі “заблытунчыка”, спаборнічалі ў скорагаворках і прыдумвалі казкі. Напрыканцы мерапрыемства школьнікі зрабілі выснову, што беларуская мова – гэта вялікая каштоўнасць, якую трэба абавязкова захаваць і перадаць наступным пакаленням.

 

Если вы нашли ошиб­ку, пожа­луй­ста, выде­ли­те фраг­мент тек­ста и нажми­те Ctrl+Enter.

Метки: , . Закладка Постоянная ссылка.

Добавить комментарий