19 снежня Пастаўская дзіцячая бібліятэка імя Ул. Дубоўкі ператварылася ў сапраўдны казачны дом. Кожны пакой бібліятэкі стаў чароўнай станцыяй, дзе пасяліліся казачныя героі:
Баба-Яга, Кікімара, Дух возера і Зайка. Удзельнікі клуба “Нашчадкі”, а менавіта для іх была арганізавана квэст-гульня “Чароўны свет беларускіх казак”, падзяліліся на тры каманды і вандравалі па бібліятэчных лабірынтах.
Дзеці былі ў захапленні ад гульні: з задавальненнем адказвалі на пытанні, выконвалі заданні на кемлівасць і назіральнасць, вучыліся працаваць у камандзе.
Падчас падвядзення вынікаў юныя артысты паказалі інсцэніроўку казкі “Ганарыстая варона”. Напрыканцы мерапрыемства пераможцы былі ўзнагароджаны салодкімі прызамі. А на пытанне вядучай: “Ці спадабалася і ці хачаце паўдзельнічаць ў квэст-гульні яшчэ? — дзеці хорам адказалі. — Так!”
Спасибо!
Теперь редакторы в курсе.