У Пастаўскай дзіцячай бібліятэцы імя У. Дубоўкі дзейнічае гісторыка-краязнаўчы клуб “Нашчадкі”, які далучае сваіх маленькіх чытачоў да гісторыі роднага краю, вучыць любіць і паважаць родную мову, якая засталася нам у спадчыну ад дзядоў і прадзедаў.
У сувязі з гэтым у снежні хлопчыкам і дзяўчынкам было прапанавана паўдзельнічаць у віктарыне на даму “У свеце казак”. Дзеці з вялікім задавальненнем чыталі беларускія народныя казкі і адказвалі на пытанні віктарыны.
Юных чытачоў захапіла неверагодная вандроўка па старонках беларускай казкі. А за правільныя адказы яны атрымалі прыз-сюрпрыз.


8,124 просмотров всего, 2 просмотров сегодня


















































































Спасибо!
Теперь редакторы в курсе.