Візітная картка

     ПАСТАЎСКІ РАЁН размешчаны на паўднёвым захадзе Віцебскай вобласці. Мяжуе з Глыбоцкім, Браслаўскім, Шаркаўшчынскім, Докшыцкім раёнамі Віцебскай вобласці, Мядзельскім раёнам Мінскай вобласці, Астравецкім раёнам Гродзенскай вобласці, а таксама з Літвой.

Утвораны 15 студзеня 1940 года ў складзе Вілейскай вобласці. 20 верасня 1944 г. перададзены Маладзечанскай вобласці. З 20 студзеня 1960 г. уваходзіць у Віцебскую вобласць. У сучасных межах з 1965 г.

Плошча раёна —  2100 км2.

Насельніцтва на 01.01.2017 г. склала 35,9 тыс. чалавек.

У раён уваходзяць гарадскія пасёлкі Варапаева, Лынтупы, 507 сельскіх населеных пунктаў. Адміністрацыйна раён падзелены на 12 сельсаветаў: Белькаўскі, Ваўкоўскі, Дунілавіцкі, Казлоўшчынскі, Камайскі, Курапольскі, Мягунскі, Навасёлкаўскі, Палескі, Шыркаўскі, Юнькаўскі, Ярэўскі, а таксама Варапаеўскі і Лынтупскі пасялковыя Саветы.

Цэнтр раёна – горад Паставы размешчаны на р. Мядзёлка, за 250 км ад Віцебска. 

Аўтамабільнымі дарогамі злучаны з Браславам, а таксама знаходзіцца на 12 км адлегласці ад міжнароднай трасы Полацк – Вільнюс. Па тэрыторыі раёна праходзяць чыгункі Полацк – Вільнюс, Варапаева – Друя.

Афіцыйны сайт Пастаўскага раённага выканаўчага камітэта: http://postavy.vitebsk-region.gov.by.

___________________________________________________

ЛІТАРАТУРА

  1. Памя­ць : гісто­ры­ка-даку­мен­таль­ная хроніка Пас­таўска­га раё­на / рэд­кал. : Г.К. Кіся­лёў [і інш.]. – Мн., 2001. – С. 18 – 19.
  2. [Пас­таўс­кае] // Бела­рус­кая энцы­кла­пе­дыя : у 18 т. / рэд­кал. : І.П. Паш­коў [і інш.]. – Мн., 2003. – Т. 12. – С. 171.
  3. Постав­ский рай­он // Рес­пуб­ли­ка Бела­русь. Витеб­ская область / Управ­ле­ние идео­ло­ги­че­ской рабо­той Витеб­ско­го област­но­го испол­ни­тель­но­го коми­те­та ; [ред­кол. : В.П. Андрей­чен­ко [и др.]. – Витебск, 2005. – С.191–201.

по мате­ри­а­лам ист.http://vlib.by/PRIDVINIE-11/POSTAVY/Velcome-Postavy.htm

____________***____________

Если вы нашли ошиб­ку, пожа­луй­ста, выде­ли­те фраг­мент тек­ста и нажми­те Ctrl+Enter.

Комментарии запрещены.