• «Любіце кнігу, бо яна — крыніца мудрасці, ведаў і навукі, лекі для душы» (Францыск Скарына)

Кніжная выстава “Сэрцу мілая старонка”, прысвечаная 610-годдзю г. Паставы.

     20 чэрвеня 2019 года ў Казлоўшчынскай сельскай бібліятэцы пачала дзейнічаць кніжная выстава “Сэрцу мілая старонка”, прымеркаваная  да 610-годдзя Пастаў.

На выставе прадэманстраваны кнігі мясцовых аўтараў: І. Пракаповіча, І.Зямчонка, У. Магільніцкага і іншых.

        Ігар Пракаповіч – адзін з вядомых літаратараў і краязнаўцаў, які вельмі любіць і добра ведае гісторыю свайго краю. На выставе прадстаўлены яго кнігі:

  • “Назвы нашых мясцін”, у якой тлумачыцца паходжанне, сэнс назваў рэк, азёр і населеных пунктаў Пастаўскага раёна і назвы вуліц г. Паставы;

  • “Паставы” – гістарычная  хроніка горада, дзе аўтар знаёміць чытачоў з мінуўшчынай роднага краю;

  • “Чароўны край – Пастаўшчына”, у якой расказваецца пра вёскі Пастаўскага раёна, пра колькасць жыхароў, пра іх жыццё;

  • “Крыжы і камяні”, якія знаходяцца на тэрыторыі Пастаўшчыны;

  • у кнізе “Вайна на Пастаўшчыне” расказваецца пра падзеі вайны 1812 год;,

  • з кнігі “Насельніцтва Пастаўскага краю” мы можам даведацца пра асноўныя паказчыкі насельніцтва Пастаўшчыны з часу засялення краю людзьмі і да пачатку ХХI стагоддзя, пра малавядомыя старонкі дзейнасці ў Паставах у пачатку ХХ стагоддзя Вышэйшай практычнай Кавалерыйскай школы, у якой навучаліся знакамітыя гістарычныя асобы, як К.Манергейм – фельдмаршал Фінляндыі, А.Брусілаў – вядомы рускі генерал і іншыя;

  • кніга “Куфэрак скарбаў” распавядае пра легенды, паданні і народныя гісторыі;

  • кніга І.Пракаповіча і К. Клянтак “Пісьменнікі Пастаўшчыны” з’яўляецца поўным выданнем пра літаратурны працэс на Пастаўшчыне. Тут ёсць звесткі пра аўтараў і іх кнігі, пра літаратурныя імпрэзы і альманахі, карта і літаратурны каляндар.

      На выставе таксама прадстаўлена кніга І.Зямчонка “Данілавічы” пра вёску з аднайменнай назвай у Пастаўскім раёне.

У кнігах У. Я. Магільніцкага “Мая вёсачка Вайшкуны” і “Природа Поставского края” расказваецца пра вёску Вайшкуны: гісторыю паселішча, культуру, побыт, рэлігію мясцовага насельніцтва, пра геаграфічнае палажэнне, клімат, рэльеф.

        У кнізе “ Дзе Мядзелка песні пяе” сабраны творы розных паэтаў і пісьменнікаў Пастаўшчыны.

        На выставе прадстаўлены тры кнігі з назвай “Паставы” з рознымі прыгожымі і цікавымі малюнкамі і фотаздымкамі, якія расказваюць пра прыгажосць нашага краю.

 

Кніжная выстава “Сэрцу мілая старонка” садзейнічае паглыбленнаму вывучэнню роднага краю, пашырэнню ведаў пра Пастаўшчыну, прасоўванню кнігі да чытача, больш поўнаму раскрыццю кніжнага фонду.

 

Бібліятэкар Казлоўшчынскай сельскай бібліятэкі             В.А.Бервячонак

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

195 просмотров всего, 1 просмотров сегодня

Метки: , , . Закладка Постоянная ссылка.

Оставьте свой комментарий

  • Разделитель