22 чэрвеня ў чытальнай зале Варапаеўскай горпасялковай бібліятэкі адбылася прэзентацыя кнігі Леаніда Семянаса “Через годы, через расстояния”.
Леанід Альфонсавіч нарадзіўся ў 1949 годдзе ў в. Ракіты Пастаўскага раёна.Закончыў Даўгаўпілскі чыгуначны тэхнікум, пазней Ленінградскае вучылішча ваенных зносін, не адзін дзесятак год адслужыў у чыгуначных вайсках. Падраздзяленні, якімі камандаваў Леанід Альфонсавіч, будавалі пуці ў Манголіі, Карэліі, на БАМе, у 9 рэспубліках і абласцях СССР, ліквідоўвалі наступствы тэхнагеннай катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Выйшаў у запас у званні маёра.
Будучы ваенным пенсіянерам, 11 год адпрацаваў начальнікам участка Варапаеўскай дыстанцыі пуці.Пісаць пачаў яшчэ ў школе.Падчас афіцэрскай службы яго заметкі змяшчаліся ў армейскай шматтыражцы, дывізіённай газеце,друкаваліся ў часопісе “Юнасць”.
У цяперашні час з’яўляецца няштатным карэспандэнтам газеты “Пастаўскі край”. На сустрэчу прыйшло шмат людзей: ветэраны чыгункі, цяперашнія супрацоўнікі , сябры, знаёмыя і проста людзі, якія ведаюць Леаніда Альфонсавіча па яго цікавым газетным артыкулам. Кніга складаецца з дзвюх частак і прысвячаецца сям’і, родным, бацькам і таварышам па службе. У ёй апісваюцца працоўныя будні пуцейцаў, лірычныя замалёўкі прыроды і жывёльнага свету,прысутнічаюць цікавыя жыццёвыя разважанні. Леанід Альфонсавіч расказаў аб гісторыі напісання кнігі,аб цікавых выпадках з жыцця сваіх калег-чыгуначнікаў, аб сваёй вёсцы, якой,на жаль, ужо няма.
Успамінам спрыялі цёплыя сяброўскія абставіны за кубачкам гарбаты і музычныя паўзы, прадстаўленыя тэматычнымі песнямі ў выкананні выкладчыцы музычнай школы Міхалевіч А.В.
1,413 просмотров всего, 1 просмотров сегодня
Спасибо!
Теперь редакторы в курсе.