“О малой родине стихами…”- так называўся паэтычны вернісаж, які адбыўся ў Варапаеўскай гарпасялковай бібліятэцы і сабраў шмат прыхільнікаў паэтычнага слова.
Запрашаючы на свята, бібліятэкары імкнуліся даведацца ў кожнага назву яго маленькай радзімы , каб яркімі стыкерамі адзначыць на карце.
У выніку такога “даследвання” атрымаліся тры карты: “ Пастаўскі раён”, “Віцебская вобласць” і “Беларусь”. Найбольш стыкераў сабраў пасёлак Варапаева і вёска Кейзікі .
Вядучыя вечара бібліятэкары Міхалевіч Алена Іосіфаўна і Жук Людміла Станіславаўна расказалі аб тым, што сёлетні Год малой радзімы, як і мінулы і наступны ‑гэта яшчэ адна магчымасць для нас узгадаць, дзе нашы карані і вытокі. Ва ўсе часы светлыя ўспаміны пра родныя месцы і людзей дапамагаюць нам ісці па жыцці, пераадольваючы цяжкасці і перашкоды. Што такое малая радзіма? У лёсе кожнага чалавека яна шматаблічная. Для многіх з нас — гэта вёска, пасёлак ці аграгарадок, дзе першым словам навучыла маці, дзе прайшлі лепшыя дзіцячыя гады, дзе зрабіў свае крокі ў самастойнае жыццё. Малая радзіма — гэта той куточак , куды заўсёды хочацца вяртацца.
Вядучыя агучылі вершаваныя прысвячэнні малой радзіме класікаў нацыянальнай літаратуры ‚якія жылі ў мінулым стагоддзі ‚сучасных паэтаў. Потым свае кранальныя вершы і прызнанні ў любові да малой радзімы прачыталі мясцовыя паэты: Малевіч Людміла Ўладзіміраўна, Шылько Ганна Эдуардаўна , Аліхвер Мая Арсеньеўна, Скабёлкіна Сафія Станіславаўна, Янцэвіч ‑Дзевятоўская Леакадзія Аляксандраўна .
Пад час паэтычнай імпрэзы вечара адбылася прэзентацыя новай кнігі Аліхвер-Івановай Святланы Арсеньеўны “Услед за сонцам”. Аўтар расказала аб гісторыі яе напісання , чытала свае вершы на беларускай, рускай і нямецкіх мовах. Кніга складаецца з наступных частак:
1.Биография
2.Стихотворения
3.Научная работа “Метафоры в творчестве Ивановой Светланы Арсеньевны”
4.Статьи из газет РБ и ФРГ
5.Фотографии:
1) Семья
2) Ваш классный руководитель
3) Школьные обмены.
Тэматыка вершаў умоўна падзелена на дзве часткі : “Маё акружэнне”- сям’я, прырода, людзі на яе шляху і вакол, роздумы аб жыцці і г.д. і “Свет кахання” — аб вялікім пачуцці паміж мужчынай і жанчынай , дзе дзейнік “Я” з’яўляецца паэтычным вобразам, а не біяграфічнай асобай.
Прыхільнікі паэзіі Святланы Арсеньеўны чыталі яе вершы ўслых, у канцы мерапрыемства кожны жадаючы змог набыць сабе кнігу з аўтографам аўтара.
Сапраўдным упрыгожваннем вечара сталі музычныя паўзы , якія былі прадстаўлены песнямі “Васільковае лета “ і “Белая ластаўка” у выкананні вучаніцы Варапаеўскай школы мастацтваў Багушэвіч Крысціны .
З задавальненнем прысутныя пазнаёміліся з разгорнутай фотавыставай мясцовых краявідаў Аляксандра Кірылава “Куточак родны, дарагі, адзіны” і выставай Кейзіка Івана Іванавіча “Драўляных спраў майстар”.
Вечар прайшоў у шчырай і сардэчнай абстаноўцы.Тужліва шчымлівыя ўспаміны аб сваёй малой радзіме далі магчымасць кожнаму з нас зразумець, што край, у якім мы жывём-гэта самы цудоўны падарунак лёсу, самае дарагое, што ў нас ёсць, патрэбна толькі сэрцам адчуць еднасць з ім, ведаць яго мінулае, ганарыцца яго культурнай спадчынай.
Міхалевіч Алена Іосіфаўна , загадчыца Варапаеўскай г.п. бібіліятэкі
6,522 просмотров всего, 2 просмотров сегодня
Спасибо!
Теперь редакторы в курсе.