15 лістапада ў Палескай сельскай бібліятэцы прайшла краязнаўчая вечарына “Сядзіба, або Хата з матчынай душой”, прысвечаная Году малой радзімы. Для кожнага з нас сядзіба – гэта духоўная і матэрыяльная спадчына, якую мы атрымалі ад продкаў і павінны годна перадаць сваім нашчадкам.
Што страцілі з гэтай спадчыны, што прыдбалі за гэты век? Уздыхаць па старых рэчах, вяртацца да старога ўкладу не варта, але ведаць, як жылі нашы дзяды і прадзеды – трэба.
Шмат з таго, што сабрана ў краязнаўчым кутку ў бібліятэцы, гэта абразкі з жыцця старой вёскі, якія перасыпаны народнымі прыкметамі, прыказкамі і прымаўкамі, жартамі і загадкамі. Пры якіх абставінах іх ужывалі, што імі рабілі — аб усім гэтым і размаўлялі на мерапрыемстве.
1,196 просмотров всего, 1 просмотров сегодня
Спасибо!
Теперь редакторы в курсе.