Да Году малой радзімы ў Пастаўскай дзіцячай бібліятэцы імя Ул. Дубоўкі заззяла паэтычнае сузор’е “Дзе Мядзелка песні пяе”.
На абанеменце былі размешчаны ў выявах зорак фота паэтаў Пастаўшчыны: Уладзіміра Дубоўкі, Ігара Пракаповіча, Наталлі Карнілавай і інш.
Наведвальнікам прапаноўвалася праверыць, як яны ведаюць творчасць нашых паэтаў. Жадаючыя цягнулі са скарбонкі аплікацыю маленькай зоркі, дзе быў надрукаваны ўрывак з верша паэта. Трэба было пазнаць, каму належаць гэтыя радкі і прымацаваць маленькую зорачку з вершам пад вялікай зоркай паэта. У дапамогу дзецям і дарослым была аформлена выстава “Знаёмцеся: нашы землякі”, дзе можна знайсці зборнікі вершаў паэтаў Пастаўшчыны. Той, хто правільна адказваў на пытанне, атрымаў невялікі прыз.
324 просмотров всего, 1 просмотров сегодня
Спасибо!
Теперь редакторы в курсе.