Сёлета споўнілася 120 гадоў з дня нараджэння нашага знакамітага земляка Уладзіміра Дубоўкі. Пастаўская дзіцячая бібліятэка імя Ул. Дубоўкі з гэтай нагоды падрыхтавала шмат мерапрыемстваў, прысвечаных гэтай даце.
Адным з такіх мерапрыемстваў быў літаратурны ўрок “Пад сузор’ем Уладзіміра Дубоўкі”. Супрацоўнікі бібліятэкі выехалі ў Юнькаўскую базавую школу, каб правесці там традыцыйны першы ўрок у гонар пісьменніка.
Юнькаўская школа была выбрана невыпадкова. Менавіта там размешчаны невялікі музей Ул. Дубоўкі, дзе можна ўбачыць арыгінальныя фотаздымкі Уладзіміра Мікалаевіча, яго перапіску, асабістыя рэчы. Супрацоўнікі бібліятэкі ў сваю чаргу паказалі фільм “У песнях я на Беларусь малюся”, відэаталаку “Дзівосныя прыгоды”, вядучая распавяла пра цікавыя факты з біяграфіі паэта.
Напрыканцы мерапрыемства бібліятэкары падарылі школе каляндары і закладкі з партрэтам пісьменніка. З абодвух бакоў было выказана пажаданне аб далейшым супрацоўніцтве на глебе папулярызацыі творчасці нашага Уладзіміра Мікалаевіча Дубоўкі.

rpt
1,103 просмотров всего, 1 просмотров сегодня
Спасибо!
Теперь редакторы в курсе.