О, Беларусь, мая шыпшына

      Нацыянальная бібліятэка Беларусі  сумесна з іфармацыйнымі партнёрамі – часопісамі “Маладосць” і “Бярозка” – з 1 кастрычніка па 15 лістапада 2020 года арганізавалі анлайн-конкурс чытальнікаў “О, Беларусь, мая шыпшына” да 120-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Дубоўкі.

У конкурсе прынялі ўдзел 880 чалавек з усёй Беларусі, а таксама з‑за мяжы. Сярод іх і Пастаўская дзіцячая бібліятэка імя У. Дубоўкі. На конкурс быў прадстаўлены ролік на верш “А колькі б дзе ні вандраваў…”

 

https://www.youtube.com/watch?v=mhfAkDC4MUg

24 сакавіка Нацыянальная бібліятэка Беларусі арганізавала выніковае мерапрыемства, на якое быў запрошаны прадстаўнік дзіцячай бібліятэкі – Людміла Сяменас.  Яна з гонарам распавяла прысутным аб рабоце бібліятэкі па ўшанаванні памяці У. Дубоўкі: арганізаваным міні-музеі, разнастайных мерапрыемствах, рэкламнай і выдавецкай прадукцыі. Акрамя гэтага, прадстаўнік дзіцячай бібліятэкі перадаў у фонды Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі міні-энцыклапедыю “Уладзімір Дубоўка”, якая выдадзена да юбілею славутага земляка. У сваю чаргу прадстаўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі прэзентавалі  дзіцячай бібліятэцы зборнікі паэзіі.

Мерапрыемства прайшло цікава, змястоўна і на адным дыханні: пераможцы, а гэта ў асноўным школьнікі, дэкламавалі вершы, гучала музыка і спевы. Напрыканцы была арганізавана экскурсія ў музей  кнігі і фотасесія на агляднай пляцоўцы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Улад­зі­мір Дубоўка

 

Если вы нашли ошиб­ку, пожа­луй­ста, выде­ли­те фраг­мент тек­ста и нажми­те Ctrl+Enter.

2,276 про­смот­ров все­го, 6 про­смот­ров сего­дня

Метки: , , . Закладка Постоянная ссылка.

Добавить комментарий