Кніжная выстава “О Беларусь, мая шыпшына…”

     Да 120-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Дубоўкі ў Валкоўскай сельскай бібліятэцы аформлена кніжная выстава “О Беларусь, мая шыпшына…”. На выставе экспанаваліся выданні аўтара, а таксама крытычны матэрыял аб жыцці і творчасці пісьменніка.

        Беларуская паэзія ХХ стагоддзя на ёй прадстаўлена кнігай “О Беларусь, мая шыпшына…”. У яе ўвайшлі творы, якія друкаваліся ў зборніках “Строма”, “Трысцё”, “Наля” і інш. У выдатным перакладзе паэта з непаўторнай прыгажосцю гучаць санеты Шэкспіра. Паэзія У.Дубоўкі поўніцца гукамі і водарам роднай зямлі.

       У кнізе Алеся Марціновіча “Уладзімір Дубоўка” з серыі “100 выдатных дзеячаў беларускай культуры” пісьменнік называе У.Дубоўку “выдатным паэтам дрэнных часоў”.

       Пра любоў да роднай зямлі, Пастаўшчыны, раскажа верш У.Дубоўкі “А колькі б дзе ні вандраваў” са зборніка вершаў “Дзень міру”.

       Юным чытачам прысвечаны вершы ў зборніках “Вяснянка”, “Казкі беларускіх пісьменнікаў”. У хрэстаматыі беларускай дзіцячай літаратуры вершы “Маім юным чытачам”, “Як сінячок да сонца лётаў” суправаджаюцца біяграфічнымі і бібліяграфічнымі звесткамі пра паэта.

Если вы нашли ошиб­ку, пожа­луй­ста, выде­ли­те фраг­мент тек­ста и нажми­те Ctrl+Enter.

Метки: , , . Закладка Постоянная ссылка.

Добавить комментарий