Уладзімір Дубоўка. Творчасць

Першы верш  “Сонца Беларусі” надрукаваў у 1921 г. у газеце “Савецкая Беларусь” пад прозвішчам Бладысь Дубоўка. 1923 г. – у Вільні выдае першую кнігу вершаў “Строма”. Становіцца сябрам літаратурна-мастацкай групоўкі “Маладняк” і старшынёй яго маскоўскага аддзялення. У 1925 г.  задумвае гістарычную паэму “Браніслава” (мядзельская легенда), у 7 нумары “Маладняка” пад назваю “Там, дзе азёры” друкуе яе ўрыўкі.  1925 – 1929 г. –  выдае паэмы “Там, дзе кіпарысы”, “І пурпурных ветразей узвівы…”, зборнікі вершаў “Трысцё”, “Credo”,  “Наля”. Удзельнічае ў стварэнні літаратурнага аб’яднання “Ўзвышша”. У Вільні ў часопісе “Беларуская думка” пад псеўданімам Янка Крывічанін друкуе верш “За ўсе краі, за ўсе народы свету…”. У 1929 г. друкуе паэму “І пурпурных ветразей узвівы…”, здаў у друк зборнік вершаў “Депешы без адрасу”, які так і не выйшаў у свет. Такі ж лёс напаткаў і паэму “Штурмуйце будучыні аванпосты” (яна была надрукавана толькі ў 1965 г.). Паэма “Браніслава” надрукавана ў часопісе “Ўзвышша”.

1959 г. – у Дзяржаўным выдавецтве БССР з прадмоваю П. Глебкі выходзіць у свет першая паслялагерная кніжка “Выбраныя творы”. 1960 г. –   у тым жа выдавецтве выходзіць зборнік казак “Цудоўная знаходка”.  1961 г. – асобным выданнем выходзіць казка “Як сінячок да сонца лётаў”; з’яўляецца ў свет кніга вершаў і перакладаў “Палеская рапсодыя”; у ленінградскім аддзяленні выдавецтва “Советский писатель” выходзіць паэтычны зборнік “Золотая раница” (у перакладзе на рускую мову Г. Ахматавай, У. Раждзественскага, М. Браун). 1962 г. – у Дзяржаўным выдавецтве БССР выходзіць зборнік вершаваных казак у перакладзе на рускую мову “Миловица”; за зборнік “Палеская рапсодыя” прысуджана Літаратурная прэмія імя Янкі Купалы. 1963 г. – асобным выданнем выходзіць казка “Дзівосныя прыгоды”, а таксама зборнік вершаваных казак “Кветкі – сонцавы дзеткі”. 1964 г.  – выходзіць кніга перакладаў 154 санетаў Шэкспіра. 1965 г. – выходзяць выбраныя творы ў двух тамах. 1967 г. – у Ленінградзе выходзіць паэтычны зборнік “Полесская рапсодия”; у выдавецтве “Беларусь” – аповесць “Жоўтая акацыя”. 1968 г. – у выдавецтве “Народная асвета” выходзіць зборнік вершаваных казак. 1969 г. – у выдавецтве “Беларусь” друкуецца аповесць “Ганна Алелька”. 1970 г. – у серыі “Бібліятэка беларускай паэзіі” выходзіць кніжка выбраных вершаў; у Маскве – аповесць “Жёлтая акация”. 1973 г. – у выдавецтве “Мастацкая літаратура” выходзіць зборнік апавяданняў-успамінаў “Пялёсткі”.  1974 г. – выдавецтва “Мастацкая літаратура” выпускае дзіцячую аповесць “Як Алік у тайзе заблудзіўся”.

1975 г. – выходзіць апошняя прыжыццёвая кніга паэта – зборнік казак “Залатыя зярняткі”. У 2002 г. у выдавецтве “Мастацкая літаратура” выходзіць зборнік “О Беларусь, мая шыпшына…”, у 2007 –  “На ўзвышшы”.

Спіс крыніц:

  1. Дубоўка Уладзімір // Беларускія пісьменнікі : біябібліяірафічны слоўнік: у 6 т. Т. 2 : Верабей – Іваноў / [пад рэдакцыяй А. В. Мальдзіса і інш.]. – Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1993. – С. 378–384.

  2. Уладзімір Дубоўка // Беларускія пісьменнікі, 1917–1990 : даведнік / [складальнік А. К. Гардзіцкі ; навуковы рэдактар А. Л. Верабей]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1994. – С. 185–186.

  3. Уладзімір Дубоўка, 1900–1976 // Гісторыя беларускай савецкай літаратуры, 1917–1940 : падручнік для студэнтаў філалагічных факультэтаў педагагічных інстытутаў / пад агульнай рэдакцыяй М. А. Лазарука, А. А. Семяновіч. – Мінск : Вышэйшая школа, 1981. – С. 212–236.

  4. Марціновіч, А. Уладзімір Дубоўка : выдатны паэт дрэнных часоў / Алесь Марціновіч. – Мінск : Харвест, 2015. – 64 с. : іл. – (100 выдатных дзеячоў беларускай культуры).

  5. “О Беларусь, мая шыпшьша…” : на радзіме Уладзіміра Дубоўкі / [складальнікі I. М. Заяц, I. М. Пракаповіч]. – Мінск : Тонпік, 2007. – 128 с. : іл.

 

Біб­лія­гра­фія
Бібліяграфічны паказальнік

 

Сцэна­рыі

Biyagrafichna-tetralizavanaya-impreza-Pyalyostki-malenstva

Litaraturna-muzychny-spektakl-da-120-goddzya

Веласпрынт Па мясцінах Дубоўкі

Літаратурны ўрок Пад сузор'ем Уладзіміра Дубоўкі

Если вы нашли ошиб­ку, пожа­луй­ста, выде­ли­те фраг­мент тек­ста и нажми­те Ctrl+Enter.

Метки: . Закладка Постоянная ссылка.

Комментарии запрещены.