Дзяржаўная ўстанова культуры «Пастаўская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма» Пастаўская цэнтральная раённая бібліятэка — Браму скарбаў сваіх адчыняю — бібліяграфічны паказальнік з нагоды 125-годдзя нараджэння М. Гарэцкага
Паставы, 2018
Максім Гарэцкі нарадзіўся у 1893 годзе ў вёсцы Малая Багацькаўка, што на Мсціслаўшчыне, у сялянскай сям’і, дзе акрамя яго было яшчэ чацвёра дзяцей. Хлопчык меў добрую музычную памяць і граў на скрыпцы, балалайцы, з захапленнем слухаў і запамінаў народныя песні. Пачатковыя веды набываў у суседняй вёсцы Вялікая Багацькаўка, потым — у двухкласным вучылішчы ў Вольшы, што на Аршаншчыне.
У 1909 годзе паступіў у Горы-Горацкае каморніцка-агранамічнае вучылішча, якое скончыў у 1913 годзе. У 1912 годзе ў газеце “Наша ніва”, якая выдавалася ў Вільні, пачалі з’яўляцца карэспандэнцыі, допісы, нататкі Гарэцкага, а 25 студзеня 1913 года там жа пад псеўданімам Максім Беларус было апублікавана яго першае апавяданне “У лазні”.
Па заканчэнні вучобы Гарэцкі жыў ў Вільні, дзе працаваў каморнікам Землеўпарадкавальных камісій Віленскай губерні і дзе ён пазнаёміўся з Янкам Купалам, Змітраком Бядулем. Там жа ў 1914 годзе быў выдадзены і першы зборнік маладога пісьменніка пад назваю “Рунь”.
Максім Гарэцкі — пісьменнік шматграннага таленту: празаік, драматург, крытык, публіцыст, перакладчык, гісторык літаратуры, фалькларыст. Ён унёс вялікі ўклад у нацыянальнае пісьменства. Уся яго творчасць прасякнута пачуццём любові да Радзімы, яе гісторыі, традыцый, нацыянальнай культуры. Нацыянальная ідэя натхняла пісьменніка, абуджала яго думку і пачуццё, вызначала змест творчасці. Пяру Максіма Гарэцкага належыць шэраг грунтоўных гісторыка-літаратурных прац, якія стаяць ля вытокаў нацыянальнага літаратуразнаўства. Нямала зрабіў ён і як вучоны-мовазнаўца для выпрацоўкі сталых норм і агульнага ўзбагачэння беларускай літаратурнай мовы, у асаблівасці мовы мастацкай прозы. Ёсць усе падставы лічыць яго адным з пачынальнікаў беларускай нацыянальнай празаічнай традыцы.
Асноўныя выданні
- Гарэцкі, М.І. Збор твораў: у 4 т. / М.І. Гарэцкі. — Мінск: Мастацкая літаратура. — 1984—1986. — 4 т.
- Гарэцкі, М.І. Творы / М. Гарэцкi. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2016. — 931, [1] с. — (Залатая калекцыя беларускай літаратуры ; т. 12).
- Гарэцкі, М.І. Творы: апавяданні, аповесцi / М.І.Гарэцкi. — Мінск: Мастацкая літаратура, 1995. — 446 с. — (Бібліятэка беларускай класікi).
- Гарэцкі, М. Віленскія камунары: раман-хроніка. Камароўская хроніка: аповесць / М. Гарэцкi. — Мінск: Мастацкая літаратура, 1997. — 542 с., 1 л. партр.
- Гарэцкі, М.I. Гісторыя беларускай літаратуры / М.І. Гарэцкі. — Мінск: Мастацкая літаратура, 1992. — 478, [1] с. — (Спадчына).
- Гарэцкі, М.І. Дзве душы: [аповесці] / М. Гарэцкi. — Мінск: Попурри, друк 2015. — 253, [2] с. — (Мая беларуская кніга).
- Гарэцкі, М.І. Дзве душы: аповесць / М. Гарэцкi. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2008. — 108, [1] с.
- Гарэцкі, М.І. На імперыялістычнай вайне: запіскі салдата 2‑й батарэi N‑скай артылерыйскай брыгады Лявона Задумы / М. Гарэцкі. — Мінск: Беларуская навука, 2014. — 169, [2] с., 1 л. партр.
- Гарэцкі, М.І. Прысады жыцця: апавяданні, аповесці / М.І. Гарэцкi. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2003. — 479 с. — (Беларуская проза ХХ стагоддзя).
- Горецкий, М.И. Родные корни: избранное: [перевод с белорусского] / М. Горецкий. — Минск: Звязда, 2014. — 349, [2] с.
- Гарэцкі, М.І. Рунь: апавяданні, аповесці: [для старэйшага школьнага ўзросту] / М.І.Гарэцкi. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2009. — 317, [2] с. — (Школьная бібліятэка).
Пра жыццё і творчасць Максіма Гарэцкага
- Горецкий, М. Песни лирника: рассказы / Максим Горецкий // Неман. — 2013. — № 8. — С. 88—106.
- Аб жыцці і творчасці пісьменніка Гарэцкі Максім Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя ў 18 т. — Мінск, 1996. — Т. 5. — С. 81.
- Горецкий Максим Иванович // Республика Беларусь: энциклопедия: [в 7 т.] — Минск, 2006. — Т. 3. — С. 131.
- Гарэцкі Максім Іванавіч // Культура Беларусі: энцыклапедыя: [у 6 т]. — Мінск, 2011. — Т. 2. — С. 537—538.
- Гарэцкі Максім Іванавіч // Беларускі фальклор: энцыклапедыя: у 2 т. — Мінск, 2005. — Т. 1. — С. 334—335.
- Гарэцкі Максім Іванавіч // Тэатральная Беларусь: энцыклапедыя: у 2 т. — Мінск, 2002. — Т. 1. — С. 255.
- Гарэцкі Максім Іванавіч // Беларуская мова: энцыклапедыя / пад рэдакцыяй А. Я. Міхневіча. — Мінск, 1994. — С. 123—125.
- Максім Гарэцкі // Их именами названы… Улицы Минска: энциклопедический справочник / [редкол.: В. В. Андриевич (гл. ред.) и др.]. — Минск, 2014. — С. 102.
- Максім Гарэцкі // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): даведнік / [склад. А.К. Гардзіцкі]. — Мінск, 1994. — С. 129—131.
- Гарэцкі Максім // Беларускія пісьменнікі: біябібліягр. слоўнік: у 6 т. / [рэдкал.: І.Э. Багдановіч і інш.]. — Мінск, 1992. — Т. 2. — С. 148—155.
*****
- Бугаёў, Д.Я. Максім Гарэцкi / Д.Я. Бугаёў. — Мінск: Беларуская навука, 2003. — 239 с.
- Голуб, Т.С. У творчай майстэрні класіка: тэксталогія твораў Максіма Гарэцкага / Т.С. Голуб. — Мінск: Беларуская навука, 2002. — 157 с., 1 л. партр.
- Гарэцкі, Р. Ахвярую сваім “я”… (Максім і Гаўрыла Гарэцкія) / Р. Гарэцкi. — Мінск: Беларуская навука, 1998. — 287 с. — (Людзі беларускай навукi).
- Дасаева, Т.М. Летапіс жыцця і творчасці Максіма Гарэцкага / АН Беларусi. Інстытут літаратуры імя Я. Купалы / Т.М. Дасаева. — Мінск: Навука і тэхніка, 1993. — 87 с.
- Чыгрын, І.П. Паміж былым і будучым: проза Максіма Гарэцкага / І.П. Чыгрын. — Мінск: Беларуская навука, 2003. — 166 с.
*****
- Гарэцкі Максім (6(18).02.1893 г. — 10.02.1938 г.) // 250 асоб з Беларусі ў дыялогах культур = 250 people from Belarus in the dialogue of cultures / [рэд.: Т.Л. Пісарэнка, Л.У. Языковіч; пер. на англ. мову Л.М. Серады]. — Мінск, 2008. — С. 220— 222.
- Максімовіч, В.А. Праблема “Дзвюх душ” у творчасцi М. Гарэцкага / В.А. Максімовіч // Шыпшынавы край / В.А. Максімовіч. — Мінск, 2002. — С. 100—118.
- Марціновіч, А. “Прысады, прысады жыцця майго!”: Макcім Гарэцкі / А. Марціновіч // Хто мы, адкуль мы… / Алесь Марціновіч. — Мінск, 2008. — С. 420—428.
- Максімовіч, В.А. Шляхам служэння Беларусі (Максім Гарэцкі) / В.А. Максімовіч // Шляхам спазнання існасці / В.А. Максімовіч. — Мінск, 2011. — С. 97—110.
- Мушынскі, М.І. Максім Гарэцкі. 1893—1938 / М.І. Мушынскі // Гісторыя беларускай літаратуры XX стагоддзя: у 4 т. / [рэдкал.: У. В. Гніламёдаў [і інш.] ; навук. рэд.: І.Я. Навуменка, В.А. Каваленка]. — Мінск, 2001. — Т. 1. — С. 381—427.
- Мяснікоў, А.Ф. Максім Гарэцкі (1893—1938): Максімава доля / А.Ф. Мяснікоў // Сто асоб беларускай гісторыі: гістарычныя партрэты / А.Ф. Мяснікоў. — Мінск, 2008. — С. 225—228.
- Шаладонаў, І.М. Нацыянальна-этычны канцэптуалізм “малой прозы” Максіма Гарэцкага / І.М. Шаладонаў // Выпрабаванне чалавечнасці / І.М. Шаладонаў. — Мінск, 2008. — С. 54—75.
*****
- Ярмоленка, А. Хранатоп і культурная памяць у творчасці Максіма Гарэцкага / А. Ярмоленка // Роднае слова. — 2017. — № 11. — С. 11—13.
- Траццяк, З. Тэма “Непрадвызначанага здрадніцтва” ў беларускай дакументальна- мастацкай ваеннай прозе: на прыкладзе твораў А. Адамовіча і М. Гарэцкага / З. Траццяк // Полымя. — 2017. — № 8. — С. 127—132.
- Буйноўская, В. “Слова пра паход Ігаравы” ў перакладзе Максіма Гарэцкага / В. Буйноўская // Роднае слова. — 2017. — № 6. — С. 14—16.
- Ярмоленка, А. Катэгорыі часу і прасторы ў аповесцях Максіма Гарэцкага / А. Ярмоленка // Роднае слова. — 2016. — № 9. — С. 15—19.
- Якавенка, Н. Пісьменніцкі пераклад як мастацкае мадэляванне свету / Н. Якавенка // Полымя. — 2016. — № 4. — С. 131—144.
- Пра пераклады з рускай на беларускую мову твораў А. Фадзеева “Разгром” і М. Шолахава “Яны змагаліся за Радзіму”, ажыццёўленыя класікамі беларускай літаратуры М. Гарэцкім і М. Лужаніным. Драздова, З. Маляўнічая сіла слова / З. Драздова // Полымя. — 2016. — № 3. — С. 151—163.
- Бельскі, А. Максім Гарэцкі пра Алеся Гаруна: (матэрыял да вывучэння тэмы “Алесь Гарун” у 9‑м класе) / А. . Бельскі // Беларуская мова і літаратура. Серыя “У дапамогу педагогу”. — 2016. — № 1. — С. 40—42.
- Карп, А. Літаратурная крытыка Максіма Гарэцкага: канцэпцыя і рэалізацыя / Алена Карп // Полымя. — 2016. — № 1. — С. 135—141.
- Губская, В. Асэнсаванне творчай спадчыны Максіма Гарэцкага ў навуковай дзейнасці Міхася Мушынскага / В. Губская // Роднае слова. — 2016. — № 1. — С. 22—24.
- Глазман, Л. Самаідэнтыфікацыя асобы ў філасофскім асэнсаванні пісьменніка: на матэрыяле апавяданняў Леаніда Андрэева і Максіма Гарэцкага / Л. Глазман // Полымя. — 2015. — № 8. — С. 124—128.
- Глазман, Л. Адлюстраванне самаідэнтыфікацыі асобы ў апавяданнях Максіма Гарэцкага і Леаніда Андрэева / Л. Глазман // Роднае слова. — 2015. — № 6. — С. 15—19.
- Глазман, Л. “Таямніцы жыцця” ў апавяданнях Максіма Гарэцкага і Леаніда Андрэева / Л. Глазман // Роднае слова. — 2014. — № 9. — С. 19—22.
- Часнок, І. Наратыўная стратэгія ў аповесці “Ціхая плынь” Максіма Гарэцкага / І. Часнок // Роднае слова. — 2014. — № 9. — С. 14—18.
- Кабржыцкая, Т. Першая сусветная вайна ў літаратуры : “Раскіданы родны край” у творах Алексы Кобеца, Максіма Гарэцкага, Сяргея Пясецкага / Т. Кабржыцкая, М. Хмяльніцкі // Роднае слова. — 2014. — № 5. — С. 3—8.
- Ярмоленка, А. Творчасць Максіма Гарэцкага ў літаратурна-крытычных артыкулах яго сучаснікаў / А. Ярмоленка // Роднае слова. — 2014. — № 5. — С. 15—17.
- Чарнякевіч, Ц. Максім Гарэцкі і метафізіка / Ц. Чарнякевіч // Маладосць. — 2013. — № 2. — С. 106—108.
- Васюченко, П. Что оно и откуда оно? / П. Васюченко // Неман. — 2013. — № 2. — С. 159—164.
- Губская, О. Жизнь, воплощенная в слове: еще раз о романе М. Горецкого “Виленские коммунары” / Ольга Губская // Неман. — 2013. — № 2. — С. 144—158.
- Дасаева, Т. Якуб Колас і Максім Гарэцкі / Т. Дасаева // Роднае слова. — 2013. — № 2. — С. 13—16.
- Запартыка, Г. Максім Гарэцкі ва ўспамінах сучаснікаў / Ганна Запартыка // Роднае слова. — 2013. — № 2. — С. 71—74.
- Іофе, Э. Максім Гарэцкі — беларусазнаўца / Э. Іоффе // Роднае слова. — 2013. — № 2. — С. 6—12.
- Рагаўцоў, В. Вербальныя сродкі ў драматычным абразку “Жартаўлівы Пісарэвіч” Максіма Гарэцкага / В. Рагаўцоў // Роднае слова. — 2013. — № 2. — С. 30—32.
- Ярмоленка, А. Мастацкі свет ранніх апавяданняў Максіма Гарэцкага / А. Ярмоленка // Роднае слова. — 2013. — № 2. — С. 17—19.
Браму скарбаў сваіх адчыняю бібліяграфічны паказальнік з нагоды 125-годдзя нараджэння М. Гарэцкага
© Поставская центральная районная библиотека
2,281 просмотров всего, 1 просмотров сегодня
Спасибо!
Теперь редакторы в курсе.