Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры і Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва, РВУ “Выдавецкі дом “Звязда” (часопіс “Маладосць”) сумеснымі намаганнямі ажыццяўляюць віртуальны праект “На хвалі часу, у плыні жыцця”.
Праект прымеркаваны да 100-годдзя літаратурнага аб’яднання беларускіх савецкіх пісьменнікаў “Маладняк”, які адыграў значную ролю ў развіцці беларускай літаратуры міжваенных гадоў, зрабіўшыся першым прафесійным аб’яднаннем айчынных пісьменнікаў.
У рамках дадзенага праекта Нацыянальная бібліятэка Беларусі сумесна з інфармацыйнымі партнёрамі ладзіць да 120-годдзя Уладзіміра Дубоўкі анлайн-конкурс чытальнікаў.
Канцэпцыя конкурса: спампаваць 
Канцэпцыя правядзення анлайн-конкурсу чытальнкаў
Анлайн-конкурс чытальнікаў
“О, Беларусь, мая шыпшына”, прымеркаванага да 120-годдзя Уладзіміра Дубоўкі ў рамках праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця”
Уладзімір Дубоўка зрабіў каштоўны ўнёсак у скарбніцу нацыянальнай культуры, узбагаціўшы беларускую літаратуру яркімі паэтычнымі творамі. Яго бліскучы талент стварыў новы, кранальны і ўзвышаны вобраз Беларусі часу бурлівых грамадскіх перамен. Мэта конкурсу – далучэнне шырокай грамадскасці да святкавання 120-годдзя Уладзіміра Дубоўкі, а таксама прыцягненне ўвагі да новага раздзела віртуальнага праекта НББ “На хвалі часу, у плыні жыцця”, прысвечанага творчасці паэта.
Задачы:
папулярызацыя творчасці беларускага пісьменніка У. Дубоўкі;
павышэнне цікавасці грамадства да беларускай літаратуры і скарбаў нацыянальнай культуры;
прыцягненне ўвагі грамадскасці да фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, даступных анлайн;
развіццё творчага патэнцыялу асобы.
Арганізатар: Нацыянальная бібліятэка Беларусі.
Інфармацыйныя партнёры: часопісы “Маладосць” (РВУ “Выдавецкідом “Звязда”) і “Бярозка”.
Удзельнікі конкурсу: усе жадаючыя
Тэрміны конкурсу: 1 кастрычніка – 15 лістапада 2020 г. Конкурсныя работы: анлайн-выступленне з выразным чытаннем вершаў Уладзіміра Дубоўкі.
Умовы конкурсу:
1. Удзельнік запісвае сваё чытанне верша паэта на відэа (абавязкова напачатку назваўшы сябе і агучыўшы назву твора), запампоўвае відэазапіс на любы файлаабменнік і дасылае на электронную пошту konkurs.dubowka120@gmail.com спасылку на свой запіс. У лісце таксама паведамляе свае імя і прозвішча, узрост, горад пражывання, месца вучобы/працы, кантактны нумар тэлефона.
2. Заяўкi на конкурс прымаюцца з 1 кастрычніка па 15 лістапада 2020 г.
3. Удзельнік дазваляе выкарыстоўваць сваю конкурсную работу на партале бібліятэкі, у сацыяльных сетках з абавязковым пазначэннем
аўтарства. Творчыя работы будуць ацэнены журы, якое вызначыць пераможцаў. Крытэрыі ацэнкі відэа: выразнасць чытання і артыстычнасць выканання.
Акрамя таго, плануецца прыз для пераможцы глядацкіх сімпатый (відэачытанне, якое атрымае найбольшую колькасць падабаек у сацсетках) і прыз сімпатый рэдакцыі часопіса “Маладосць”.
Пераможцы будуць абвешчаны 19 лістапада 2020 г.
У склад журы ўваходзяць супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, выкладчыкі, акцёры i iншыя эксперты.
Узнагароды пераможцам конкурсу:
Тры пераможцы, якія зоймуць І–ІІІ месцы, будуць адзначаны:
памятнымі дыпломамі;
запрашэннем на мерапрыемства, прысвечанае творчасці пісьменнікаў літаб’яднання “Маладняк”, якое пройдзе ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў студзені;
бясплатнай экскурсіяй па бібліятэцы (з наведваннем музея кнігі і пад’ёмам на аглядную пляцоўку);
размяшчэннем конкурснай работы і інфармацыі пра аўтара на партале і ў сацсетках бібліятэкі, а таксама на інфармацыйных рэсурсах часопісаў “Бярозка” і “Маладосць”;
кнігамі РВУ “Выдавецкі дом “Звязда”;
падарункамі ад часопісаў “Маладосць” і “Бярозка”.
Акрамя галоўных пераможцаў, дзесяць лепшых работ і пераможца глядацкіх сімпатый будуць адзначаны:
памятнымі дыпломамі;
бясплатнай экскурсіяй па бібліятэцы (з наведваннем музея кнігі і пад’ёмам на аглядную пляцоўку);
размяшчэннем інфармацыі пра аўтараў на партале і сацсетках бібліятэкі, сайтах часопісаў “Маладосць”,“Бярозка”;
прадугледжаны спецыяльны прыз ад часопіса “Маладосць” (прыз сімпатый рэдакцыі).
Вынікі конкурсу будуць абвешчаны на партале www.nlb.by і ў сацыяльных сетках Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, а таксама на старонках і сацыяльных сетках часопісаў “Маладосць” і “Бярозка”.
Тэлефоны для даведак: 293–27-19, 293–29-69 ці пішыце на электронную крынку
oniki@nlb.by
______________________
Падрабязней з праектам можна азнаёміцца па спасылцы: ⇒ https://www.nlb.by/by/infarmatsyynyya-resursy/elektronnyya-infarmatsyynyya-resursy/resursy-natsyyanalnay-bibliyateki-belarusi/virtualnyya-praekty-vysta-ki-i-kalektsyi/virtualnyya-praekty-bibliyateki/virtual/na-khvali-chasu-u-plyni-zhytstsya/?back_url_admin=%2Fbitrix%2Fadmin%2Fiblock_list_admin.php%3FIBLOCK_ID%3D66%26type%3Dprojects_by%26lang%3Dby%26find_section_section%3D4604
______________________
2,989 просмотров всего, 1 просмотров сегодня

















































Спасибо!
Теперь редакторы в курсе.