Анлайн-конкурс чытальнікаў
“О, Беларусь, мая шыпшына”, прымеркаванага да 120-годдзя
Уладзіміра Дубоўкі ў рамках праекта “На хвалі часу, у плыні
жыцця”
Уладзімір Дубоўка зрабіў каштоўны ўнёсак у скарбніцу нацыянальнай
культуры, узбагаціўшы беларускую літаратуру яркімі паэтычнымі
творамі. Яго бліскучы талент стварыў новы, кранальны і ўзвышаны
вобраз Беларусі часу бурлівых грамадскіх перамен.
Мэта конкурсу – далучэнне шырокай грамадскасці да святкавання 120-
годдзя Уладзіміра Дубоўкі, а таксама прыцягненне ўвагі да новага
раздзела віртуальнага праекта НББ “На хвалі часу, у плыні жыцця”,
прысвечанага творчасці паэта.
Задачы:
папулярызацыя творчасці беларускага пісьменніка У. Дубоўкі;
павышэнне цікавасці грамадства да беларускай літаратуры і
скарбаў нацыянальнай культуры;
прыцягненне ўвагі грамадскасці да фондаў Нацыянальнай
бібліятэкі Беларусі, даступных анлайн;
развіццё творчага патэнцыялу асобы.
Арганізатар: Нацыянальная бібліятэка Беларусі.
Інфармацыйныя партнёры: часопісы “Маладосць” (РВУ “Выдавецкі
дом “Звязда”) і “Бярозка”.
Удзельнікі конкурсу: усе жадаючыя
Тэрміны конкурсу: 1 кастрычніка – 15 лістапада 2020 г.
Конкурсныя работы: анлайн-выступленне з выразным чытаннем
вершаў Уладзіміра Дубоўкі.
Умовы конкурсу:
1. Удзельнік запісвае сваё чытанне верша паэта на відэа (абавязкова
напачатку назваўшы сябе і агучыўшы назву твора), запампоўвае
відэазапіс на любы файлаабменнік і дасылае на электронную пошту
konkurs.dubowka120@gmail.com спасылку на свой запіс. У лісце таксама
паведамляе свае імя і прозвішча, узрост, горад пражывання, месца
вучобы/працы, кантактны нумар тэлефона.
2. Заяўкi на конкурс прымаюцца з 1 кастрычніка па 15 лістапада
2020 г.
3. Удзельнік дазваляе выкарыстоўваць сваю конкурсную работу на
партале бібліятэкі, у сацыяльных сетках з абавязковым пазначэннем
аўтарства.
Творчыя работы будуць ацэнены журы, якое вызначыць пераможцаў.
Крытэрыі ацэнкі відэа: выразнасць чытання і артыстычнасць
выканання.
Акрамя таго, плануецца прыз для пераможцы глядацкіх сімпатый
(відэачытанне, якое атрымае найбольшую колькасць падабаек у
сацсетках) і прыз сімпатый рэдакцыі часопіса “Маладосць”.
Пераможцы будуць абвешчаны 19 лістапада 2020 г.
У склад журы ўваходзяць супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі
Беларусі, выкладчыкі, акцёры i iншыя эксперты.
Узнагароды пераможцам конкурсу:
Тры пераможцы, якія зоймуць І–ІІІ месцы, будуць адзначаны:
памятнымі дыпломамі;
запрашэннем на мерапрыемства, прысвечанае творчасці
пісьменнікаў літаб’яднання “Маладняк”, якое пройдзе ў Нацыянальнай
бібліятэцы Беларусі ў студзені;
бясплатнай экскурсіяй па бібліятэцы (з наведваннем музея кнігі і
пад’ёмам на аглядную пляцоўку);
размяшчэннем конкурснай работы і інфармацыі пра аўтара на
партале і ў сацсетках бібліятэкі, а таксама на інфармацыйных рэсурсах
часопісаў “Бярозка” і “Маладосць”;
кнігамі РВУ “Выдавецкі дом “Звязда”;
падарункамі ад часопісаў “Маладосць” і “Бярозка”.
Акрамя галоўных пераможцаў, дзесяць лепшых работ і пераможца
глядацкіх сімпатый будуць адзначаны:
памятнымі дыпломамі;
бясплатнай экскурсіяй па бібліятэцы (з наведваннем музея кнігі і
пад’ёмам на аглядную пляцоўку);
размяшчэннем інфармацыі пра аўтараў на партале і сацсетках
бібліятэкі, сайтах часопісаў “Маладосць”,“Бярозка”;
прадугледжаны спецыяльны прыз ад часопіса “Маладосць” (прыз
сімпатый рэдакцыі).
Вынікі конкурсу будуць абвешчаны на партале www.nlb.by і ў
сацыяльных сетках Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, а таксама на
старонках і сацыяльных сетках часопісаў “Маладосць” і “Бярозка”.
Тэлефоны для даведак: 293–27-19, 293–29-69 ці пішыце на электронную крынку
oniki@nlb.by
« “О, Беларусь, мая шыпшына”: анлайн-конкурс
Канцэпцыя правядзення анлайн-конкурсу чытальнікаў
Закладка Постоянная ссылка.
Спасибо!
Теперь редакторы в курсе.