15 ліпеня – дзень нараджэння Уладзіміра Дубоўкі. Імя Уладзіміра Дубоўкі вядома не толькі на Пастаўшчыне, але і на ўсёй Беларусі.
Слынны паэт, пісьменнік, Дубоўка зрабіў важкі ўнёсак у развіццё нацыянальнай літаратуры і культуры наогул.
15 ліпеня мы святкуем день яго нараджэння. З гэтае нагоды супрацоўнікі Пастаўскай дзіцячай бібліятэкі імя У. Дубоўкі і Пастаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі падрыхтавалі і правялі літаратурна-музычны спектакль “Сэрцам адданы роднай зямлі”.
Дзея, што разгортвалася на падмостках канцэртнай залы, не пакінула абыякавымі гледачоў рознага ўзросту, абудзіла ўспаміны, узрушыла пачуцці, пазнаёміла з асноўнымі этапамі жыцця і творчай дзейнасці паэта.
Вершы паэта гучалі са сцэны, а ля памятнага каменя, што ўстаноўлены ў гонар паэта на шашы “Полацк — Вільнюс”, палымнелі пялёсткі любімай паэтам шыпшыны, з якой ён асацыяваў родную Беларусь.
1,272 просмотров всего, 1 просмотров сегодня
Спасибо!
Теперь редакторы в курсе.