У Пастаўскай дзіцячай бібліятэцы імя У. Дубоўкі прайшла біяграфічна-тэатралізаваная імпрэза “Пялёсткі маленства”, прысвечаная У. Дубоўку.
Вучні 3‑х класаў, якія былі запрошаны на мерапрыемства, апынуліся ў пачатку XX ст., калі прайшло дзяцінства нашага паэта-земляка. Дзеці завочна наведалі Манькавіцкую пачатковую школу, дзе вучыўся будучы паэт, пазнаёміліся з тагачаснымі парадкамі і дысцыплінай у класах. Пабывалі каля старога млына (любімага месца адпачынку хлопчыкаў), наведалі бібліятэку князя Друцкага-Любецкага.
Перажывалі за маладога паэта, што аддаў 25 гадоў свайго жыцця ў лагерах і ссылках. І ўрэшце-рэшт адчулі вялікі гонар за свайго таленавітага земляка, які прайшоў усе выпрабаванні часу і застаўся Чалавекам. На працягу мерапрыемства вучням былі прадстаўлены лялечныя міні-спектаклі по казках У. Дубоўкі.
Спасибо!
Теперь редакторы в курсе.