Этнаграфічныя замалёўкі “Віцебшчына старажытная”

       У Дзіцячай бібліятэцы імя У.Дубоўкі да 80-годдзя заснавання Віцебскай вобласці адбыліся этнаграфічныя замалёўкі “Віцебшчына старажытная”.

     У Пастаўскай дзіцячай бібліятэцы імя Ул. Дубоўкі 22 студзеня прайшло мерапрыемства, прысвечанае 80-годдзю Віцебскай вобласці. На этнаграфічныя замалёўкі “Віцебшчына старажытная” былі запрошаны вучні 10–11 класаў СШ №3.

З дапамогай відэапрэзентацыі мы здзейснілі падарожжа па старонках гісторыі Віцебшчыны.І першае заданне было разгадаць красворд, які складаўся з назваў раённых цэнтраў Віцебскай вобласці. Наша падарожжа прадоўжыла этнаграфічная старонка.

Вучні пазнаёміліся з традыцыйным беларускім народным касцюмам канца 19-га пачатку 20-га стагоддзяў. Былі прадэманстраваны спадніца, камізэлька, кашуля, пояс, світка, кажух, бурка і расказана гісторыя іх існавання.

Затым мы наведалі “Віцебшчыну літаратурную”. Школьнікі павінны былі па партрэту і кароткай біяграфіі пазнаць вядомага пісьменніка Віцебшчыны.

Наступная старонка – “Віцебшчына мастацкая”, дзе вучні прыгадалі, а хто не ведаў пазнаёміліся, з вядомымі мастакамі нашага краю. Потым нас чакала “Віцебшчына архітэктурная”. Тут мы любаваліся старажытнымі замкамі , касцёламі і цэрквамі Віцебшчыны. Напрыканцы мерапрыемства была прведзена этнаграфічная відэавіктарына. Школьнікам прапановаўся нейкі прадмет, ці прылада працы, якім карысталіся нашы продкі. Трэба было назваць гэты прадмет і распавесці, як ім карысталіся. Пераможцаў чакалі салодкія прызы.

У выніку мерапрыемсва дзеці атрымалі шмат карыскай інфармацыі, адчулі непаўторную прыгажосць нашага краю і гонар за яго.

 

4,383 про­смот­ров все­го, 2 про­смот­ров сего­дня

Метки: , . Закладка Постоянная ссылка.

Добавить комментарий